Вялікі пенітэнцыярый , таксама Вярхоўны пенітэнцыярый (лац. : Poenitentiarius major ) — глава Апостальскай пенітэнцыярыі , аднаго з трох царкоўных трыбуналаў Рымска-каталіцкай царквы .
Джэймс Стэфард . Вялікі пенітэнцыярый з 4 кастрычніка 2003 па 2 чэрвеня 2009 .
Першыя згадкі пра гэту пасаду адносяцца да XII стагоддзя. У пантыфікат Ганорыя III зацвердзілася назва «пенітэнцыярый», пазней пашыраная да «вялікі пенітэнцыярый». Апостальская канстытуцыя Pastor Bonus (1988 ) зацвердзіла дзеючы спіс паўнамоцтваў вялікага пенітэнцыярыя.
Вялікі пенітэнцыярый з'яўляецца адной з некалькіх вышэйшых службовых асоб пры Святым Прастоле , якія захоўваюць сваю пасаду ў перыяд Sede Vacante , паміж смерцю аднаго Папы Рымскага і абраннем наступнага.
Іншымі такімі службовымі асобамі з'яўляюцца дэкан Калегіі кардыналаў , кардынал-камерленга і генеральны вікарый Рыма .
Вялікі пенітэнцыярый — тытулярны архібіскуп і — часта, але не заўсёды — кардынал .
На сённяшні дзень Вялікім пенітэнцыярыем з'яўляецца італьянскі кардынал Маўра П'ячэнца , які змяніў партугальскага кардынала Мануэла Мантэйру дэ Каштру .
Адной з функцый Вялікага пенітэнцыярыя з'яўляецца спавядаць і сабораваць паміраючага Папу Рымскага .
кардынал Джуліяна дэла Роверэ (1476 —1503 );
кардынал Педра Луіс дэ Борха-Лансоль дэ Рамані (1503 —1511 );
кардынал Леанарда Гроса дэла Роверэ (1511 —1520 );
кардынал Ларэнца Пучы (1520 —1529 );
кардынал Антоніа Пучы (1529 —1544 );
кардынал Раберта Пучы (1545 —1547 );
кардынал Рануча Фарнезэ , O. S. Io. Hieros. (1547 —1565 );
кардынал Карла Барамеа (1565 —1572 );
кардынал Джавані Альдабрандзіні (1572 —1573 );
кардынал Станіслаў Гозій (1574 —1579 );
кардынал Філіпа Банкампаньі (1579 —1586 );
кардынал Іпаліта Альдабрандзіні (1586 —1592 );
кардынал Джуліа Антоніа Санторыа (1592 —1602 );
кардынал П'етра Альдабрандзіні (1602 —1605 );
кардынал Чынціа Пасеры Альдабрандзіні (1605 —1610 );
кардынал Шыпіёнэ Кафарэлі-Баргезэ (1610 —1633 );
кардынал Антоніа Барберыні старэйшы , капуцын (1633 —1646 );
кардынал Арацыа Джусцініяні , аратарыянец (1647 —1649 );
кардынал Нікола Альбергаці-Людавізі (1650 —1687 );
кардынал Леандра Каларэда , аратарыянец (1688 —1709 );
кардынал Фабрыцыа Паалучы , пра-вялікі пенітэнцыярый (1709 —1710 ), вялікі пенітэнцыярый (1710 —1721 );
кардынал Бернарда Марыя Конці , O.S.B.Cas. (1721 —1730 );
кардынал Вінчэнца Пятра , пра-вялікі пенітэнцыярый (1730 ), вялікі пенітэнцыярый (1730 —1747 );
кардынал Джаакіна Безоці , цыстэрцыянец (1747 —1755 );
кардынал Антоніа Андрэа Галі , C.R.SS.S. (1755 —1767 );
кардынал Джавані Карла Боскі (1767 —1788 );
кардынал Франчэска Саверыа дэ Дзелада (8 верасня 1788 — 19 снежня 1801 );
кардынал Леанарда Антанелі (22 снежня 1801 — 23 студзеня 1811 );
кардынал Мікеле дзі П'етра (1811 [1] /20 мая 1814 — 2 ліпеня 1821 );
кардынал Франчэска Саверыа Кастыльёні (4 жніўня 1821 — 31 сакавіка 1829 );
кардынал Эмануэле дэ Грэгорыа (31 мая 1829 — 7 лістапада 1839 );
кардынал Каструча Кастраканэ дэльі Антэльмінелі (12 лістапада 1839 — 22 лютага 1852 );
кардынал Габрыэле Ферэці (18 сакавіка 1852 — 13 верасня 1860 );
кардынал Антоніа Марыя Каджана дэ Ацэведа (28 верасня 1860 — 13 студзеня 1867 );
кардынал Антоніа Марыя Панеб'янка (17 студзеня 1867 — 15 кастрычніка 1877 );
кардынал Луіджы Білья (18 кастрычніка 1877 — 30 студзеня 1884 );
кардынал Рафаэле Манака Ла Валета (12 лютага 1884 — 14 ліпеня 1896 );
кардынал Ісідора Верга (1 кастрычніка 1896 — 10 жніўня 1899 );
кардынал Серафіна Ванутэлі (20 лістапада 1899 — 19 жніўня 1915 );
кардынал Вілем Марынус ван Росум , рэдэмптарыст (1 кастрычніка 1915 — 12 сакавіка 1918 );
кардынал Арэстэ Джорджы (12 сакавіка 1918 — 30 снежня 1924 );
кардынал Андрэас Фрувірт , дамініканец (8 студзеня 1925 — 31 ліпеня 1927 );
кардынал Ларэнца Лаўры (31 ліпеня 1927 — 8 кастрычніка 1941 );
кардынал Нікола Каналі (15 кастрычніка 1941 — 3 жніўня 1961 );
кардынал Аркадзіа Марыя Лараона Саралегі , кларэцінец (13 жніўня 1961 — 12 лютага 1962 );
кардынал Фернанда Чэнта (12 лютага 1962 — 6 красавіка 1967 );
кардынал Джузэпэ Антоніа Ферэта (7 красавіка 1967 — 17 сакавіка 1973 );
кардынал Джузэпэ Паўпіні (21 сакавіка 1973 — 8 красавіка 1984 );
кардынал Луіджы Дадалья , в. а. вялікага пенітэнцыярыя (8 красавіка 1984 — 27 мая 1985 ); вялікі пенітэнцыярый (27 мая 1985 — 6 красавіка 1990 );
кардынал Уільям Уэйкфілд Баўм (6 красавіка 1990 — 22 лістапада 2001 );
архібіскуп Луіджы Дэ Маджыстрыс , в. а. вялікага пенітэнцыярыя (22 лістапада 2001 — 4 кастрычніка 2003 );
кардынал Джэймс Фрэнсіс Стэфард (4 кастрычніка 2003 — 2 чэрвеня 2009 );
кардынал Фартуната Бальдэлі (2 чэрвеня 2009 — 5 студзеня 2012 );
кардынал Мануэл Мантэйру дэ Каштру (5 студзеня 2012 — 21 верасня 2013 );
кардынал Маўра П'ячэнца (21 верасня 2013 — па цяперашні час).
У 1811 —1814 гадах вялікі пенітэнцыярый ad interim (гэта значыць выконваючы абавязкі)
«Пенитенциарий верховный» // Католическая энциклопедия. Т.3. Изд. францисканцев, М.:2007.