Канюшы вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канюшы вялікі літоўскі, да Люблінскай уніі 1569 года канюшы дворны літоўскі — урад у Вялікім Княстве Літоўскім.
Урад вядомы з канца XV стагоддзя, адказваў за велікакняжацкія табуны і стайні.
Трывала вызначаны ў ВКЛ ва ўладарства Жыгімонта Аўгуста як адпаведнік канюшага вялікага кароннага. Аднак з цягам часу ўрад стаў выключна ганаровым, бо абавязкі канюшага (нагляд за велікакняжацкімі табунамі і стайнямі) выконваў падканюшы (subagazo). У XV стагоддзі канюшы пры двары вялікага князя называўся канюшым дворным, у паветах — канюшым земскім. У канцы 17 стагоддзя ўрад канюшага вялікага літоўскага дыгнітарскім, што пацвердзіла канстытуцыя сойма ў 1768 годзе.