From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікая Польшча, або Велікапольшча[1] (польск.: Wielkopolska) — гістарычная вобласць на захадзе Польшчы ў басейне ракі Варта. Найменаванне «Вялікая Польшча» ўпершыню згадваецца ў 1257 годзе і, відаць, узнікла ў якасці процістаўлення гэтай тэрыторыі Малой Польшчы з цэнтрам у Кракаве.
Вялікая Польшча гістарычна з'яўлялася ядром утварэння польскай дзяржавы. У другой палове X стагоддзя вялікапольскі князь Мешка I аб'яднаў пад сваёй уладай большую частку земляў, населеных палякамі, і заклаў такім чынам аснову Польскага каралеўства. У 1138 г., пасля падзелу Польшчы паміж сынамі Баляслава III Крывавустага, на гэтых землях узнікла Велікапольскае княства на чале з князем Мешкам III і яго нашчадкамі. Князь Велікапольскі Пшэмысл II у 1295 г. каранаваўся каралём Польшчы, аднак пасля яго смерці ў 1296 г. цэнтр барацьбы за аб'яднанне польскіх земляў перайшоў да Малой Польшчы і Куявіі. Велікапольскае княства было канчаткова далучана да Польскага каралеўства ў 1314 г.
У 1793 г. пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай Вялікая Польшча адышла да Прусіі. У 1807 г. гэта тэрыторыя ўвайшла ў склад герцагства Варшаўскага, створанага па ініцыятыве Напалеона I, а пасля Венскага кангрэса 1814—1815 гг. заходняя частка з Познанню была далучана да Прусіі, а ўсходняя з Калішам — да Расіі. Па ўмовах Версальскага мірнага дагавора 1919 Вялікая Польшча была вернута ў склад Польскай дзяржавы.
Тэрыторыя Вялікай Польшчы ўяўляе сабой частку Паўночна-Еўрапейскай раўніны. Найважнейшая рака рэгіёна — Варта. У паўночнай частцы Вялікай Польшчы размяшчаецца мноства невялікіх азёр.
Найбуйнейшыя гарады (даныя на 2004 г.):
У наш час тэрыторыя Вялікай Польшчы ўваходзіць у склад Велікапольскага ваяводства, а таксама часткова ў склад Любушскага, Куяўска-Паморскага і Лодзьскага ваяводстваў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.