From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кая Мядзве́дзіца (лац.: Ursa Major; народная назва — Вялікі Воз[1]) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).
Лацінская назва |
(у р. скл.: Ursae Majoris) |
---|---|
Скарачэнне | UMa |
Плошча | 1279,7 кв. градусаў (3,102%) |
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
209 |
Назіраецца ў шыротах: |
90°Пн – 16°Пд (цалкам) 16°Пд – 62°Пд (часткова) |
Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей. Народныя назвы: Воз, Калёсы, Конь, Калясніца, Гражуля Колы, Іллёў Воз, Давыдаў Воз, Коўш, Стажар, Ваўчыца[2].
Вялікую Мядзведзіцу часта называлі Ільёў Воз: святы Ілья быў занесены на неба жывым у агністай калясніцы. Тым часам у літоўцаў захавалася назва, якая азначае Воз Перуна. У такім разе можна рэканструяваць, што асноўны вобраз калісьці раней мог быць звязаны не са святым, а з паганскім богам Перуном. У немцаў назва гэтага сузор'я гучыць як Воз Одзіна. Апісвалі яго так: воз і тры кані. Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» піша пра Мядзведзіцу як пра Давыдаў Воз і кажа, што старыя літвіны называлі яго «возам злых духаў», таму што:
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.