Вюртэмбергскі дом
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вюртэмбергскі дом, які мае свае карані ў асяроддзі Саліяў, кіраваў Вюртэмбергам з канца XII стагоддзя да 1918 года. Галоўнымі супернікамі Вюртэмбергаў за вяршэнства ў Швабіі традыцыйна былі Цэрынгены і Фюрстэнбергі. Па выніках Напалеонаўскіх войн вюртэмбергскія кіраўнікі, быўшы найбліжэйшымі сваякамі Раманавых праз Марыю Фёдараўну, нарасцілі свае ўладанні і прынялі каралеўскі тытул (гл. каралеўства Вюртэмберг). Адна з галін роду да канца XVIII стагоддзя правіла княствам Манбельярскім на тэрыторыі сучаснай Францыі.