Выразуб[2] (мясцовая назва віразуб, Rutilus frisii) — прахадная рыба сямейства Карпавых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Выразуб |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Карпападобныя |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Rutilus frisii (Nordmann, 1840)
|
Сінонімы |
---|
- Cyprinus wiresuba Güldenstädt, 1791[1]
- Gardonus wyrozub Walecki, 1863[1]
- Leuciscus frisii Nordmann, 1840[1]
- Leuciscus frisii caspius Lönnberg, 1900[1]
- Leuciscus frisii kutum Kamensky, 1901[1]
- Rutilus frisii kutum (Kamensky, 1901)[1]
- Rutilus frisii velecensis Chichkoff, 1932[1]
|
Падвіды |
---|
- Rutilus frisii frisii
- Rutilus frisii kutum Kamenskiy, 1901
- Rutilus frisii meidingeri (Heckel, 1851)
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
Даўжыня да 70 см, вага да 6 кг і болей. Знешне нагадвае плотку, але мае большыя памеры, дробную луску (у бакавой лініі 53-68 лускавінак), адрозніваецца таксама хваставым плаўніком. Глоткавыя косці з магутнымі зубамі. Плавальны пузыр на канцы ўтварае спіраль.
Распаўсюджаны ў басейне Чорнага і Азоўскага мора, часта з'яўляецца каля вусцяў рэк. У перыяд размнажэння падымаецца па рэках на нераставанне. Да 1940-ых гг., сустракаўся як прахадная рыба на Беларусі ў басейне Дняпра і яго прытокаў. У літаратуры сустракаюцца апісанні вылава выразубаў і ў пасляваенны перыяд, але лічацца вучонымі памылковымі. Мяркуецца, што пабудаваныя на Дняпры плаціны сталі для гэтай рыбы непераадольнай перашкодай. У цяперашні час нерастуецца ў нізоўях Дняпра і Паўднёвага Бугу.
Спажывае ў ежу насякомых, чарвякоў і, галоўным чынам, малюскаў.
Палавой спеласці дасягае ва ўросце 4 — 5 гадоў.
Напісанне Выразуб, мясц. Віразуб ў адпаведнасці з Рыбы. Популярный энциклопедический справочник. / Под ред. профессора П. Жукова. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия им. П. Бровки, 1989, С.68