Улады Сірыйскай Арабскай Рэспублікі на афіцыйным узроўні прызнавалі факт наяўнасці ў сябе хімічнай зброі, а таксама актыўна праводзілі працэс па яго ліквідацыі, што было цалкам завершана ў 2016 годзе[1].

Thumb
Ахвяры газавай атакі.

Падчас канфлікта неаднаразова паведамлялася аб выкарыстанні тым ці іншым бокам хімічнай зброі. Удзельнікі канфлікту адмаўлялі факт выкарыстання атрутных рэчываў і скідалі ўсю віну на сваіх праціўнікаў. Больш за тое, асобныя выпадкі выкарыстання баявых газаў часам ставяцца пад сумневы[2][3], што было выклікана некаторымі пастановачнымі ролікамі ад арганізацыі «Белыя каскі», дзе нібыта дэманстравалася аказанне медыцынскай дапамогі ахвярам хімічных нападаў[4][5].

Храналогія

2013

Упершыню аб выкарыстанні хімзброі падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі згадвалася 19 сакавіка 2013 года, калі ў раёне Алепа невыдомыя ўжылі атрутны газ, выпусціўшы з раёна Нейраб ракету з хімікатамі па раёне Хан-аль-Асаль[6]. Паўстанцы абвінавацілі ў хімічнай атацы ўрадавыя войскі, у той час як апошнія ўсклалі гэта на апазіцыю. У выніку гэтага здарэння 16 чалавек, яшчэ каля ста пацярпелі[7].

19 чэрвеня прадстаўнікі камандавання «Сірыйскай свабоднай арміі» паведамілі аб прымяненні хімічнай зброі ўрадавымі войскамі і «Хезбалой» у ходзе баёў у горадзе Замалка пад Дамаскам. У гэты ж дзень прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што «Вашынгтон валодае сведчаннем прымянення хімічнай зброі ўрадам»[8].

У пачатку жніўня сірыйская апазіцыя і праваабаронцы абвінавацілі ўрадавыя войскі ва ўжыванні атрутных газаў падчас аблогі прыгарадаў Дамаска, Думы і Адры 5 жніўня[9].

2015

У сярэдзіне ліпеня 2015 г. з’явіліся звесткі ад крыніц курдскіх фармаванняў YPG аб тым, што падчас баёў супраць іх у раёне горада Аль-Хасака, у чэрвені гэтага ж года, групоўкай «Ісламская дзяржава» была ўжыта хімічная зброя неапазнанага складу. Па словах афіцыйнага прадстаўніка YPG Рэдура Халіля, наступстваў для пацярпелых удалося пазбегнуць дзякуючы своечасова аказанай медыцынскай дапамогі[10]. Факт прымянення хімзброі баевікамі ІД супраць сірыйскіх курдаў быў пацверджаны пасля расследавання, праведзенага двума незалежнымі даследчымі арганізацыямі з Вялікабрытаніі[11].

2016

8 сакавіка фармаванні YPG заявілі, што сілы сірыйскай апазіцыі падчас распачатага ў канцы лютага перамір’я ўжылі супраць іх у раёне Шах-Масуд г. Алепа хлор у газавых балонах, якія выстрэльвалі з самаробных артылерыйскіх гармат-газамётаў[12].

3 жніўня была праведзена хімічная атака на жылы квартал ва ўсходняй частцы Алепа. Квартал быў абстраляны з раёна Сукары, які кантралявалі баевікі групоўкі «Харакаь Нур ад-Дын аз-Зінкі». У выніку прымянення атрутных рэчываў загінулі 7 чалавек, яшчэ больш за 20 сірыйцаў трапілі ў шпіталі[13].

Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі заявіла аб прымяненні 30 кастрычніка баевікамі боепрыпасаў з хлорам і белым фосфарам супраць урадавых войскаў[14].

2017

4 красавіка насельніцтва сірыйскага горада Хан-Шэйхун (правінцыя Ідліб) трапіла пад уздзеянне баявых атрутных рэчываў. У выніку загінулі не менш за 89 чалавек, пацярпелі больш за 550 чалавек[15]. Гэта стала сто семдзесят пятай вядомай атакай з ужываннем хімічнай зброі за час грамадзянскай вайны ў Сірыі.[16]. Падзеі ў Хан-Шэйхуне паслужылі падставай для ракетнага ўдару ВМС ЗША па авіябазе Эш-Шайрат, нанесенай 7 красавіка.

Заўвагі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.