Вызенка
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вы́зенка, Вызня́нка — рака ў Слуцкім і Салігорскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Морач (басейн Прыпяці).
Хуткія факты Вызенка, Характарыстыка ...
Вызенка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 22 км |
Басейн | 109 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,4 км ад вёскі Пятніцы |
• Каардынаты | 52°55′42,98″ пн. ш. 27°18′10,65″ у. д.HGЯO |
Вусце | Морач |
• Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Малы Рожан |
• Каардынаты | 52°46′49,78″ пн. ш. 27°08′18,15″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Морач → Случ → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Слуцкі раён, Салігорскі раён |
— выток, — вусце |
Закрыць
Даўжыня ракі 22 км[1]. Плошча вадазбору 109 км². Пачынаецца за 1,4 км на паўднёвы захад ад вёскі Пятніцы Слуцкага раёна. Цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Морач за 1 км на захад ад вёскі Малы Рожан Салігорскага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада створана плаціна і сажалка плошчай 5,2 га.