Выбар крытыкаў (кінапрэмія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вы́бар кры́тыкаў» (англ.: Critics' Choice Movie Awards, раней вядомая як Broadcast Film Critics Association Award) — кінапрэмія, якая прысуджаецца Асацыяцыяй кінакрытыкаў вяшчальных кампаній. Намінанты аб'яўляюцца ў снежні. Пераможцы вызначаюцца далейшым галасаваннем і аб’яўляюцца на цырымоніі ў студзені наступнага года.
пра адпаведныя тэлевізійныя узнагароды гл. Выбар тэлевізійных крытыкаў.
Хуткія факты Выбар крытыкаў, Тып ...
Выбар крытыкаў | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | Critics Choice Association[d] |
Заснаванне | 1996 |
Краіна | |
Сайт | criticschoice.com (англ.) |
![]() |
Закрыць
Першапачаткова ўзнагароды называліся проста Critics' Choice Awards. У 2010 годзе да іх назвы было дададзена слова Movie, каб адрозніць іх ад Critics' Choice Television Awards, якія былі ўпершыню ўручаны ў наступным годзе нядаўна створанай Асацыяцыяй тэлевізійных крытыкаў. Назва Critics' Choice Awards цяпер афіцыйна адносіцца да цырымоніі ўручэння ўзнагарод як у кіно, так і на тэлебачанні[1].