Вуліца Прытыцкага (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Прытыцкага — магістральная вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, адзін з галоўных гарадскіх радыусаў. Названа ў гонар Сяргея Прытыцкага (1913—1971), палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі і БССР, лідара КПЗБ.
Вуліца Прытыцкага Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі |
Працягласць | 6,5 км[1] |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Пушкінская Спартыўная Кунцаўшчына Каменная горка |
Назва ў гонар | Сяргея Прытыцкага |
Храмы | Царква абраза Божай Мацi "Усiх тужлiвых Радасць" |
Навучальныя ўстановы | Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж |
Медыцынскія ўстановы | Стаматалагічная паліклініка № 7 |
Установы культуры |
Кінатэатр «Аўрора» Мінскі лядовы палац спорту |
Паркі |
Сквер імя С.В. Прытыцкага Сквер Данілы Сердзіча Цівалі |
Паштовы індэкс | 220017[2], 220073[3], 220082[4], 220082[5], 220121[6], 220136[7], 220140[8] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пад вуліцай Прытыцкага праходзіць участак Аўтазаводскай лініі метро са станцыямі «Пушкінская», «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная горка».
Адміністрацыйны раён — Фрунзенскі, жылыя раёны: Захад, Красны Бор, Кунцаўшчына, Каменная горка[9].
Накіравана з усходу на захад, праходзіць па другой лініі метро.
Працягвае вуліцу Кальварыйская (т-падобнае скрыжаванне з вуліцай Альшэўскага). Далей ад вуліцы на поўдзень пачынаецца вуліца Баліслава Берута, затым вуліцу перасякае праспект Пушкіна (с. м. Пушкінская), далей ад вуліцы Прытыцкага пачынаецца вуліца Данілы Сердзіча і ідзе на поўнач. Скрыжаванне з вуліцамі Бельскага (пераходзіць у вуліцу Жудро) — ст. м. Спартыўная. На поўнач пачынаецца вуліца П. Глебкі, затым, на поўдзень — вуліца Цімашэнка, потым на поўнач — вуліца Матусевіча. Далей — ст. м. Кунцаўшчына (пераход вуліцы Якубоўскага ў вуліцу Ляшчынскага), за якой — ст. м. Каменная горка. Далей на поўдзень пачынаюцца вуліцы акадэміка Жэбрака, Брыкета.
Канчаецца выхадам на МКАД.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.