From Wikipedia, the free encyclopedia
Воіслаў Кашту́ніца (сербск.: Војислав Коштуница; 24 сакавіка 1944, Бялград) — прэзідэнт Югаславіі ў 2000-2003 і прэм'ер-міністр Сербіі ў 2004-2008. Заснавальнік і лідар Дэмакратычнай партыі Сербіі (з 1992 г.).
Воіслаў Каштуніца | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербск.: Војислав Коштуница | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Слабодан Мілошавіч | ||||||
Пераемнік | Svetozar Marović[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Зоран Жыўкавіч | ||||||
Пераемнік | Мірка Цветкавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Слабодан Мілошавіч | ||||||
Пераемнік | Svetozar Marović[d] | ||||||
Нараджэнне |
24 сакавіка 1944[1] (80 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар права[d] і доктар юрыдычных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў юрыдычны факультэт Бялградскага ўніверсітэта (1966). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Палітычная тэорыя і практыка Канстытуцыйнага суда ў Югаславіі» (1970) і кваліфікацыйную працу на доктарскую ступень па тэме «Апазыцыя ў палітычнай сістэме капіталізму» (1976).
На выбарах прэзідэнта Югаславіі 24 верасня 2000 г., як кандыдат кааліцыі Дэмакратычная апазіцыя Сербіі (ДАС), выйграў, перамогшы Слабодана Мілошавіча. Прыйшоў да ўлады пасля масавых выступаў прыхільнікаў дэмакратычнай апазіцыі, якія ўзялі пад кантроль Бялград, у той час як югаслаўская армія адмовілася падтрымаць Мілошавіча. Многія СМІ назвалі гэтыя падзеі «Бульдозернай рэвалюцыяй». Першапачаткова выбарчая камісія пад уплывам Мілошавіча настойвала на правядзенні другога тура выбараў, сцвярджаючы, што Каштуніца атрымаў у першым туры толькі 48,96% галасоў. Аднак пасля «рэвалюцыі» федэральны канстытуцыйны суд прыняў рашэнне аб унясенні змяненняў у пратакол выбараў і, такім чынам, Каштуніца, набраўшы 50,2% галасоў, стаў прэзідэнтам.
У якасці прэзідэнта быў прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі краіны, негатыўна ставіўся да выхаду Чарнагорыі з складу Югаславіі і магчымасці абвяшчэння незалежнасці Косава. Падчас яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта Слабадан Мілошавіч быў выдадзены Гаагскаму трыбуналу. Пасаду прэзідэнта Югаславіі пакінуў у лютым 2003, у сувязі з рашэннем аб спыненні існавання Югаславіі і фарміраванні садружнасці Сербіі і Чарнагорыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.