From Wikipedia, the free encyclopedia
Восіп (Джузэпэ) Іванавіч Бавэ (італ.: Giuseppe Bova, фр.: Joseph Bové; 1784, Санкт-Пецярбург — 1834, Масква) — расійскі архітэктар, знакаміты рэканструкцыяй Масквы пасля пажару 1812 года.
Восіп (Джузэпэ) Іванавіч Бавэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 кастрычніка (4 лістапада) 1784 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) чэрвеня 1834 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расія |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Масква |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм, ампір |
Найважнейшыя пабудовы | Тэатральная плошча, Вялікі тэатр |
Горадабудаўнічыя праекты | рэканструкцыя Масквы ў 1813—1824 гадах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бавэ нарадзіўся ў Пецярбургу ў сям'і неапалітанскага мастака Вінчэнца Джавані Бова , які прыехаў у Расію ў 1782 годзе для працы ў Эрмітажы. Дадзенае пры хрышчэнні імя Джузэпэ пазней было перароблена на рускі манер у Восіпа Іванавіча. Неўзабаве пасля нараджэння Восіпа сям'я пераехала ў Маскву.
Архітэктурную адукацыю атрымаў у архітэктурным вучылішчы пры Экспедыцыя крамлёўскага будавання (1802—1807) у Ф. Кампарэзі , затым, яшчэ да пажару Масквы, працаваў пад кіраўніцтвам М. Ф. Казакова і К. І. Росі у Маскве і Цверы.
У 1816 годзе Бавэ атрымлівае званне архітэктара ад савета Імператарскай Акадэміі мастацтваў і бярэ шлюб з удовай княгіняй Аўдоццяй Сямёнаўнай Трубяцкой, народжанай Гур'евай (1786—1871).
Пад кіраўніцтвам Бавэ ў цэнтры Масквы былі перабудаваны Гандлёвыя рады ў стылі класіцызму насупраць Крамля (не захаваліся), праведзена рэканструкцыя Чырвонай плошчы, знесены земляныя ўмацаванні вакол Крамля і засыпаны роў, разбіты Крамлёўскі (Аляксандраўскі) сад , пабудаваны Манеж (інжынерная структура распрацавана А. А. Бетанкурам), створана Тэатральная плошча (1818—1824) з Вялікім (Пятроўскім) тэатрам (1821—1824; перапрацаваны праект А. А. Міхайлава ). За межамі цэнтра Бавэ пабудаваў Градскую бальніцу за Калужскай заставай (1828—1833). Трыўмфальныя вароты, збудаваныя па праекце Бавэ ля Цвярской заставы (1827—1834), былі адноўлены ў 1968 годзе каля будуемага тады на Паклоннай гары манумента Перамогі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.