From Wikipedia, the free encyclopedia
Натуральная воспа (лац. variola, variola vera) або, як яе яшчэ называлі раней, чорная воспа — высокакантагіёзная (заразная) вірусная інфекцыя, ад якой пакутуюць толькі людзі. Яе выклікаюць два віды вірусаў: variola major (смяротнасць 20-40 %, па некаторых дадзеных — да 90 %) і variola minor (смяротнасць 1-3 %). Людзі, што выжываюць пасля воспы, могуць часткова або цалкам губляць зрок, і практычна заўсёды на скуры застаюцца шматлікія рубцы ў месцах былых язваў.
Натуральная воспа | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B03. |
МКБ-10-КМ | B03 |
МКХ-9 | 050 |
МКБ-9-КМ | 050.9[1] і 050[1] |
DiseasesDB | 12219 |
MedlinePlus | 001356 |
eMedicine | emerg/885 |
MeSH | D012899 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1979 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя афіцыйна паведаміла, што воспа чалавека была цалкам ліквідаваная з дапамогай вакцынацыі[2], нягледзячы на гэта, усё яшчэ існуе магчымасць унутрылабараторнага заражэння пры правядзенні навуковых даследаванняў з наступным распаўсюджваннем хваробы.
Пытанне з часам з'яўлення віруса натуральнай воспы канчаткова не ўрэгулявана. Хутчэй за ўсё, вірус воспы эвалюцыянаваў паміж 68—16 тысяч гадоў таму[3][4]. Шырокі дыяпазон датаў звязаны з розным адлікам, які выкарыстоўваўся для каліброўкі малекулярнага гадзінніка. Адна клада штамаў належыць Variola major (віруса, які выклікае клінічна больш цяжкую форму захворвання), якая перайшла на чалавека і распаўсюджвалася з Азіі, паміж V і XVI стагоддзямі. Другая клада ўключае дзве разнавіднасці Variola Alastrim minor (фенатыпічная мяккая форма воспы), апісаная ў Амерыцы і ізаляваная ў Заходняй Афрыцы, якая аддзялілася ад агульнага продка віруса натуральнай воспы паміж XV стагоддзем да н.э. і VII стагоддзем н. э. У далейшым гэтая клада разышлася на дзве субклады каля XIII стагоддзя.
Раней лічылася, што натуральная воспа вядомая чалавецтву з найстаражытных часоў. Розныя крыніцы адносілі яе першае з'яўленне альбо да Афрыцы, гэта значыць Старажытнага Егіпту, альбо да Азіі, гэта значыць да часоў Старажытнага Кітаю. Аднак, згодна з генетычнымі даследаванням, вірус натуральнай воспы чалавека блізкі вірусу вярблюджай воспы, з-за чаго ў цяперашні час мяркуецца, што да чалавека ён перайшоў ад вярблюдаў у блізкаўсходнім рэгіёне ў пачатку нашай эры[5].
Эпідэмія чорнае воспы ўпершыню пракацілася па Кітаю ў IV стагоддзі, а ў сярэдзіне VI стагоддзя эпідэія дасягнула Карэю. У 737 годзе ад воспы памерлі больш за 30% насельніцтва Японіі, а ўзровень смяротнасці ў густанаселеных раёнах даходзіў да 70%[5]. У Індыі існавала адмысловая багіня воспы — Марыятале; ейныя выявы былі выраблены ў выглядзе маладой жанчыны ў чырвонай вопратцы, якая валодае вельмі раздражняльным характарам, гэта значыць паводле паданню, аднойчы яна за нешта раззлавалася на свайго бацьку і ў гневе кінула яму ў твар залатыя каралі, і там, дзе пацеркі закранулі скуру, з'явіліся пустулы. Памятаючы пра гэта, вернікі імкнуліся ўлагодзіць і ўмілашчыць Марыятале, прыносілі ёй ахвяры. У Карэі эпідэміі воспы тлумачылі наведваннем духу, якога звалі «паважаны госць воспа». Яму ставілі алтар, куды прыносілі лепшую ежу і віна[6].
Некаторыя даследчыкі лічылі, што воспа згадваецца ў Бібліі, дзе ў апісанні дзесяці караў егіпецкіх, сказана, што на людзях і на быдле будуць запаленні з нарывамі[7], хоць пад «нарывамі» магла разумецца любая скурная хвароба. З Індыі воспа магла быць распаўсюджаная ў іншыя рэгіёны войскамі Аляксандра Македонскага. Меркавалася, што ва II стагоддзі гэтая хвароба пад назвай «чума Антоніюса» хапіла рымскія легіёны Марка Аўрэлія, а ў 60 годзе да н.э. з'явілася ў Старажытным Рыме[7], але апісанне «чумы Антоніюса» Галенам не адпавядае характару плыні захворвання пры заражэнні натуральнай воспай[5]. У арабаў, паводле сведчанні арабскага лекара Арона, які жыў у VII стагоддзі, воспа была вядома са старажытных часоў.
Згодна з досыць пэўнымі навуковымі звесткамі, першым апісаннем эпідэміі воспы ў заходняй частцы Старога Свету з'яўляецца кароткае згадванне ў Каране, гэта значыць у 569—570 гадах войска эфіопаў, якія аблажылі Меку, было пабіта невядомай ім хваробай. У VI стагоддзі воспа ўжо гаспадарыла ў Візантыі, занесенай туды з Афрыкі пры Юстыніяне I[7]. Арабы-мусульмане, прыступіўшы да заваёвы, у VII—VIII стагоддзях разнеслі воспу ад Іспаніі да Індыі[5]. Гісторыя засведчыла з'яўленне воспы ў Сірыі, Палесціне і Персіі ў VII стагоддзі, у Сіцыліі, Італіі, Іспаніі і Францыі ў наступным, VIII стагоддзі[7].
Пры тыповай плыні воспы інкубацыйны перыяд доўжыцца 8—12 дзён. Пачатковы перыяд характарызуецца дрыжыкамі, падвышэннем тэмпературы цела, моцным ірваным болем у паясніцы і канечнасцях, моцнай смагай, галавакружэннем, галаўным болем, рвотай. Часцяком пачатак хваробы бывае даволі мяккім.
На 2—4 дзень раза з ліхаманкай з'яўляецца ініцыяльная сып на скуры або ў выглядзе вучасткаў гіперэміі, альбо гемарагічная сып па абодвум бакам грудной клеткі ў вобласці грудных мышцаў да падпахавых упадзінаў, а таксама ніжэй пупка ў галіне пахвінных зморшчын і ўнутраных паверхняў сцёгнаў, гэта значыць «трохвугольніку Сымона», кровазліццё выглядае як пурпура і нават як экхімоза. Плямістая сып трымаецца некалькі гадзін, гемарагічная — больш працяглы час.
На 4 дзень назіраецца зніжэнне тэмпературы цела, саслабляюцца клінічныя сімптомы пачатковага перыяду, але з'яўляюцца тыповыя воспіны на скуры галавы, твару, тулава і канечнасцей, якія праходзяць стадыі плямы, папулы, бурбалкі, пустулы, стварэння скарыначак, адарванне апошніх і стварэння рубца. Адначасова з'яўляюцца воспіны на слізістай носу, гартані, трахеі, бронхах, прамой кішцы, мочаспускальнага канала. Яны неўзабаве ператвараюцца ў эрозіі. У жанчын назіраецца стварэнне воспін на палавых органах.
На 8—9 дні хваробы ў стадыі нагнаення бурбалак зноўку пагаршаецца самаадчуванне хворых, узнікаюць прыкметы таксічнай энцэфалапатыі (парушэнне свядомасці, трызненне, узбуджэнне, у дзяцей — курчы). Перыяд падсыхання і адпадзення скарынак займае каля 1—2 тыдняў. На твары і валасяной часткі галавы ўтвараюцца шматлікія рубцы.
Змена крыві характарызуецца лейкацытозам, пры цяжкіх формах маецца рэзкі зрух налева з выхадам у кроў міелацытаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.