Войскі СС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Войскі СС (інакш «Вафен-СС», ням.: die Waffen-SS, пры нацыстах звычайна die Waffen-) — ваенныя фарміраванні СС, якія ўзніклі на аснове так званых «палітычных часцей» і зондэркаманд СС, спачатку звалася «рэзервовыя войскі СС». Назва «Вафен-СС» (Войскі СС) была ўпершыню выкарыстана ўзімку 1939—1940 гадоў. Падчас вайны гэтыя часці знаходзіліся пад асабістым камандаваннем рэйхсфюрара СС Генрыха Гімлера.
Войскі СС | |
---|---|
ням.: Waffen-SS | |
Гады існавання | 1939 — 1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | рэйхсфюрару СС |
Уваходзіць у | СС |
Тып | Элітныя войскі |
Складаецца з | |
Функцыя | вядзенне баявых дзеянняў, спецаперацыі |
Колькасць | 38 дывізій |
Дэвіз | Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю) |
Колеры | Чорны |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Ёзэф Дзітрых, Пауль Гаўзер, Фелікс Штайнер, Тэадор Айке |
Часці войскаў СС бралі ўдзел як у ваенных дзеяннях, так і ў акцыях айнзацгруп, якія здзяйснялі генацыд.
На Нюрнбергскім працэсе войскі СС былі абвінавачаны ў ваенных злачынствах. У заключэнні трыбуналам былі абвешчаны злачыннай групай члены войскаў СС, якія здзяйснялі злачынствы, а таксама тыя, хто ведаў пра выкарыстанне войскаў СС у злачынных мэтах і засталіся пры гэтым у членах арганізацыі — выключаючы тых асоб, якія былі прызваны ў войскі СС дзяржаўнымі органамі, прычым такім спосабам, што яны не мелі правы выбару, а таксама тых асоб, якія не здзяйснялі разгляданых трыбуналам злачынстваў, а таксама тых асоб, якія перасталі быць членамі СС да 1 верасня 1939 года[1]. Камісія ААН па правах чалавека асудзіла ўслаўленне былых ваеннаслужачых войскаў СС, і, у прыватнасці, адкрыццё помнікаў і мемарыялаў, а таксама правядзенні публічных дэманстрацый былых ваеннаслужачых войскаў СС[2][3].