From Wikipedia, the free encyclopedia
Водская мова (водск.: vaďďā tšēli) — фіна-ўгорская мова, на якой размаўляе малалікі народ водзь. Знаходзіцца на мяжы знікнення — па дадзных даследавання 2011 года, у жывых засталося ўсяго 6 — 10 носьбітаў мовы[2]. Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКА[3].
Водская мова | |
---|---|
Саманазва | vaďďā tšēli |
Краіны | Расіі |
Рэгіёны | Ленінградская вобласць |
Агульная колькасць носьбітаў | прыкладна 10 чалавек |
Статус | 5 critically endangered[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | vot |
ISO 639-3 | vot |
WALS | vot |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 423 |
Ethnologue | vot |
ELCat | 2993 |
IETF | vot |
Glottolog | voti1245 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Па стане на 1848 на водскай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек[4], з іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.
У савецкія часы не было створана асобнай пісьмовасці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на іжорскай мове. Сталінскія рэпрэсіі і Другая сусветная вайна значна скарацілі колькасць водзі. Пасля заканчэння вайны адукацыі на мове так і не з’явілася, адукацыйны працэс ішоў па-руску. У выніку гэтага водская мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэнне колькасці носьбітаў.
Цяпер носьбіты мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага раёна Ленінградскай вобласці — Лужыцы, Краколле, Куровіцы і Пяскі. Раней тэрыторыя распаўсюджання мовы ахоплівала вялікія тэрыторыі на захадзе Ленінградскай вобласці.
Цяпер нешматлікія энтузіясты, што займаюцца прасоўваннем мовы, ужываюць лацінскі алфавіт. Дагэтуль паміж імі не сціхаюць спрэчкі наконт абазначэння зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: tš/c. Афіцыйна зацверджаная сістэма арфаграфіі для мовы адсутнічае.
У 1930-я гады водзь па паходжанні лінгвіст Дзмітрый Цвяткоў распрацаваў кірылічны алфавіт, але ён не стаў папулярным.
У нашыя часы водскі алфавіт з’яўляецца падобным на алфавіты іншых прыбалтыйска-фінскіх моў. Ужываюцца дыграфы са знакам апостраф.
Сучасны выгляд водскага алфавіта.
A a | B b | C c | D d | D' ď | E e |
F f | G g | H h | I i | J j | K k |
L l | L' l' | M m | N n | N' n' | O o |
P p | R r | R' r' | S s | Š š | S' s' |
T t | T' ť | U u | V v | Z z | Z' z' |
Ž ž | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü |
У водскай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 з якіх ужо вымерлі і носьбітаў не маюць.
У нашыя часы энтузіястамі робяцца спробы па адраджэнню мовы і яе папулярызацыі. У вёсцы Краколле вядзецца навучанне мовы ў мясцовай школе. Маскоўскім лінгвістам Віталем Чарняўскім выдадзены электронны саманавучальнік мовы.
Цяпер водскую мову вывучаюць таксама ў Тартускім, Ювяскюльскім і Хельсінкскім універсітэтах.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.