![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Pskov_Veche_Vasnetsov.jpg/640px-Pskov_Veche_Vasnetsov.jpg&w=640&q=50)
Веча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́ча (ад старажытнаслав. вет — рада) — народны сход у старажытнарускіх гарадах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Pskov_Veche_Vasnetsov.jpg/640px-Pskov_Veche_Vasnetsov.jpg)
Збіралася па неабходнасці ці па ініцыятыве князя. У ХІ — ХІІ стст. у гарадах веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцці. Яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытанні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненне, прымаць ці выганяць князя, вырашаць складаныя і заблытаныя судзебныя справы. Удзел у вечы прымалі толькі дарослыя мужчыны, здольныя насіць зброю. Пастановы адбіраліся крыкам. Магчыма, што ў некаторых буйных гарадах веча праіснавала да XIV — XVI стст.
На Беларусі пасля прыняцця Магдэбургскага права было заменена на іншыя гей гарадскога самакіравання[крыніца?].