Улан-Удэ
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Улан-Удэ (руск.: Улан-Удэ, да 1934 — Верхняу́дзінск) — горад (з 1775) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бураціі. Насельніцтва 436 тыс. чал. (2024). Заснаваны ў 1666 годзе.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Паселішча Удзінскае на месцы зліцця ракі Уда і ракі Селенгі было заснавана ў 1666 годзе як казачае зімоўе; у 1678 годзе вядома як астрог, фарпост прасоўвання рускіх казакоў на ўсход. У 1775 годзе атрымаў герб. Герб быў падараваны паводле граматы вольнасцяў гарадам Кацярыны II, тады жа атрыманы статус горада Верхняудзінск. 27 ліпеня 1934 горад быў перайменаваны ва Улан-Удэ (у перакладзе з бурацкай мовы «Чырвоная Уда», «Чырвоная Рака»).