From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́рнер Эдуа́рд Фрыц фон Бло́мберг (ням.: Werner Eduard Fritz von Blomberg; 2 верасня 1878 Штаргард (Памеранія) — 14 сакавіка 1946, Нюрнберг) — нямецкі военачальнік, генерал-фельдмаршал (20 красавіка года), у 1933—1938 гадах міністр імперскай абароны (з 1935 — імперскага ваеннага міністэрства) Германіі.
Вернер Эдуард Фрыц фон Бломберг | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Werner von Blomberg | ||||||||
Дата нараджэння | 2 верасня 1878[1][2][…] | |||||||
Месца нараджэння | ||||||||
Дата смерці | 14 сакавіка 1946[4][2][…] (67 гадоў) | |||||||
Месца смерці | ||||||||
Месца пахавання | ||||||||
Бацька | Emil von Blomberg[d][6] | |||||||
Маці | Emma von Tschepe[d][6] | |||||||
Жонка | Eva von Blomberg[d] | |||||||
Альма-матар | ||||||||
Грамадзянства | ||||||||
Прыналежнасць |
Германская імперыя Веймарская рэспубліка Трэці рэйх |
|||||||
Род войскаў | Сухапутныя войскі | |||||||
Гады службы | 1897—1938 | |||||||
Званне | ||||||||
Бітвы/войны | ||||||||
Узнагароды і званні |
|
|||||||
Аўтограф | ||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З сакавіка 1897 года — лейтэнант у 73-м фузілерскім палку. У 1904—1907 гадах — вучыўся ў ваеннай акадэміі. З красавіка 1908 года — у генеральным штабе. З сакавіка 1911 года — капітан.
З пачатку вайны — начальнік аператыўнага аддзела штаба 19-й рэзервовай дывізіі. З сакавіка 1916 года — маёр. З ліпеня 1916 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 18-га рэзервовага корпуса. З лютага 1917 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 7-й арміі.
Узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам «За заслугі» (Pour le Mérite) (чэрвень 1918), Жалезнымі крыжамі абодвух ступеняў, Рыцарскім крыжам ордэна Дома Гогенцолернаў (кастрычнік 1916), а таксама яшчэ 12 ордэнамі. Атрымаў знак за раненне.
Пасля заканчэння вайны займаў шэраг кіруючых пасад у рэйхсверы. Палкоўнік з 1925 года, генерал-маёр з 1928 года. З кастрычніка 1929 года па студзень 1933 года — камандзір 1-й дывізіі і камандуючы 1-й ваеннай акругай (генерал-лейтэнант).
Пасля прыходу Гітлера да ўлады актыўна падтрымаў яго палітыку.
З 30 студзеня 1933 года — міністр абароны рэйха (генерал пяхоты, з жніўня 1933 года — генерал-палкоўнік). Будучы ваенным міністрам і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі, 20 красавіка 1936 года выраблены ў генерал-фэльдмаршалы. Стаяў ля вытокаў стварэння вермахта. Быў у ліку родапачынальнікаў люфтвафэ і танкавых войскаў.
На нарадзе 5 лістапада 1937 года фон Бломберг і камандуючы сухапутнымі ўзброенымі сіламі генерал фон Фрыч адкрыта выступілі супраць планаў Гітлера скарыстацца часовай перавагай у ўзбраеннях і мілітарызаванасці Трэцяга рэйха для нанясення сакрушальных удараў па суседніх краінах. Яны адкінулі гэты план не таму, што імкнуліся да міру, а таму, што ўсведамлялі: рэалізацыя гітлераўскага плана прывядзе Германію да яшчэ больш грандыёзнага ваеннага паражэння, чым у 1918 годзе. Неўзабаве абодва ваеначальніка былі груба скампраметаваныя і адпраўленыя ў адстаўку.
У студзені 1938 года Бломберг ажаніўся з Евай Грун. Гітлер і Герынг былі сведкамі. Неўзабаве высветлілася, што Ева Грун да замужжа працавала масажысткай ў салоне маці і наогул была дзяўчынай лёгкіх паводзінаў і даўно стаяла на заметцы ў паліцыі. Акрамя таго, яна распаўсюджвала парнаграфічныя паштоўкі. Справа жонкі ваеннага міністра з далікатнымі падрабязнасцямі і здымкамі апынулася на стале ў паліцай-прэзідэнта Берліна. Гітлер і Герынг убачылі ў гэтым падрыў аўтарытэту вермахта. Ваенная эліта адчула шок.
У выніку 26 студзеня 1938 года Бломберг быў зняты з усіх пастоў, а 4 лютага 1938 года быў адпраўлены ў адстаўку.
Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў адстаўцы.
Пасля вайны быў прыцягнуты да Нюрнбергскага працэсу як сведка.
14 сакавіка 1946 года памёр у амерыканскім ваенным шпіталі ад рака.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.