![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Slovakia_2011_Ethnic.png/640px-Slovakia_2011_Ethnic.png&w=640&q=50)
Венгры ў Славакіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Венгры ў Славакіі, таксама славацкія венгры (славацк.: Maďari na Slovensku, венг.: Szlovákiai magyarok) — найбуйнейшая этнічная меншасць краіны. Паводле перапісу 2011 года, колькасць венграў у Славацкай Рэспубліцы склала 458 467 чалавек ці 8,5 % насельніцтва[1]. Гэта другая па колькасці, пасля венграў Румыніі, абшчына венграў свету і першая па іх удзельнай вазе ў насельніцтве па-за межамі ўласна Венгрыі. Колькасць і доля венграў у незалежнай Славакіі мае тэндэнцыю да паступовага скарачэння. Венгерская абшчына кампактна пражывае ўздоўж паўднёвай мяжы краіны з Венгрыяй, складаючы большасць насельніцтва ў шэрагу раёнаў і гарадоў поўдня краіны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Slovakia_2011_Ethnic.png/640px-Slovakia_2011_Ethnic.png)