велікамучанік From Wikipedia, the free encyclopedia
Панцеляймон (грэч. Παντελεήμων — усяміласцівы), да хрышчэння Панталеан († 305) — хрысціянскі святы, які шануецца ў ліку велікамучанікаў, і лекар.
Панцеляймон | |
---|---|
грэч. Παντελεήμων | |
| |
Свецкае імя | Панталеан |
Дата нараджэння | 275 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 305 |
Месца смерці | |
Шануецца |
у Праваслаўнай і Каталіцкай Цэрквах |
У ліку | велікамучанік |
Дзень памяці | у Праваслаўнай царкве 27 ліпеня (9 жніўня), у Каталіцкай царкве — 27 ліпеня |
Атрыбуты | скрыначка і лжыца (лыжачка) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Памяць адзначаецца ў Праваслаўных цэрквах 27 ліпеня па юліянскім календары, у Каталіцкай царкве — 27 ліпеня па грыгарыянскі календары.
Нарадзіўся ў Нікамедыі ў сям'і знатнага язычніка і атрымаў імя Панталеан. Яго маці Еўвула была хрысціянкай і выхоўвала сына ў сваёй веры, але памерла, калі Панталеан быў у падлеткам. Яго бацька аддаў сына ў язычніцкую школу, а затым даручыў знакамітага лекара Еўфрасіну для навучання Панталеанам лекарскай справе. Неўзабаве пра яго пачуў рымскі імператар Максіміян, які пажадаў бачыць Панталеана пры сваім двары.
Прэсвітар Ермалай, які жыў у Нікамедыі, заўважыў Панцеляймона і пачаў апавядаць яму пра хрысціянства. Паводле жыція, Панталеан паверыў у Ісуса Хрыста пасля таго, як, убачыўшы дзіця, якое памерла ад укусу змяі, ён малітвай да Ісуса Хрыста ўваскрэсіў яго. Пасля гэтага ён прыняў хрышчэнне ад прэсвітара Ермалая і атрымаў імя Панцеляймон.
Стаўшы лекарам-бяссрэбранікам, Панцеляймон пазбавіў многіх іншых лекараў даходаў, і на яго паступіў данос імператару Максіміяну, што Панцеляймон наведвае ў турме хрысціян і лечыць іх імем Хрыста. Імператар выклікаў Панцеляймона і папрасіў абвергнуцьданос. Святы прапанаваў імператару выклікаць аднаго невылечнага хворага і арганізаваць выпрабаванне. Хто вылечыць яго: ён ці язычніцкія жрацы — вера таго і павінна быць сапраўднаю. Паводле жыція, язычніцкія жрацы не змаглі вылечыць хворага, а Панцеляймон сілай малітвы дараваў яму вылячэнне. Пасля гэтага многія паверылі ў Хрыста, а Максіміян разлютаваўся і загадаў катаваць Панцеляймона, а затым кінуць цяжкім каменем у мора. Але Панцеляймон застаўся цэлы, тады яго падверглі новым мукам: павесілі на дрэве, палілі свечкамі, потым ірвалі жалезнымі кіпцюрамі, калесавалі, кідалі ў кіпячае волава, спрабавалі ўтапіць у моры. Дзікія звяры, на якіх ён быў кінуты на разарванне, лізалі яму ногі.
Пасля ўсіх катаванняў Панцеляймона прысудзілі да адсячэння галавы. Яго прывязалі да алейнага дрэва і хацелі адсекчы галаву, але святы стаў маліцца, і меч не прычыніў яму шкоды. Падчас малітвы голас з нябёсаў заклікаў Панцеляймона ў Царства нябеснае і святы папрасіў воінаў выканаць дадзены ім загад. Паводле жыція, калі яму адсеклі галаву, то з раны пацякло замест крыві малако, а масліна пакрылася пладамі. Кінутае ў касцёр цела велікамучаніка не згарэла і было пахавана хрысціянамі.
Глава Панцеляймона захоўваецца ў Панцеляймонавым манастыры на Афоне. У Праваслаўнай царкве Панцеляймон ушаноўваецца як заступнік воінаў (яго язычніцкае імя Панталеан перакладаецца як «леў ва ўсім»), а таксама як лекар, што звязана з яго другім, хрысціянскім, імем Панцеляймон — «усяміласцівы».
На праваслаўных іконах прадстаўлены юнакоў «без барады, кучаравы»[1] у адзенні, традыцыйным для выяў лекараў — сінім хітоне з залатымі нарукаўнікамі, сіняй кашулі з залатым аплеччам і карычневым плашчы, сабраным на грудзі. На левым плячы вузкая белая стужка, падобная да дыяканскага арара. У правай руцэ мучаніцкі крыж, у левай — скрыначка для лекаў, якія па форме нагадваюць цудатворныя рэліквіі.
Пры адлюстраванні пакут Святога Панцеляймона Ермінія Дзіянісія Фурнааграфіёта адзначае, што ён «быў прывязаны да масліны, якая цвіла, і абезгалоўлены. З шыі яго замест крыві цякло малако»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.