Вараб’ёвы горы (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вараб’ёвы горы (значэнні).
«Вараб’ёвы горы» (да 12 мая 1999 года «Ленінскія горы») — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Сакольніцкай лініі. Размешчана на мяжы Гагарынскага раёна (ПЗАА), Хамоўнікаў (ЦАА) і Раменак (ЗАА); названа ад аднайменнага гістарычнага раёна. Адкрыта 12 студзеня 1959 года ў складзе ўчастка «Спартыўная» — «Універсітэт». Збудавана па ўнікальным спецпраекце ў ніжнім ярусе Лужнецкага метрамоста над ракой Масква, з’яўляецца першай у Расіі станцыяй метро, размешчанай на мосце над ракой[5].
Хуткія факты «Вараб’ёвы горы», Дата адкрыцця ...
«Вараб’ёвы горы» | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
| |
Дата адкрыцця | 12 студзеня 1959 года / 14 снежня 2002 года |
Дата закрыцця | 20 кастрычніка[1][2] (паводле іншых дадзеных 25 кастрычніка[3]) 1983 года на рэканструкцыю |
Ранейшыя назвы | Ленінскія горы (да 12 мая 1999 года[4]) |
Раён | Гагарынскі, Раменкі, Хамоўнікі |
Акруга | Заходняя, Цэнтральная, Паўднёва-заходняя |
Тып | Збудавана па ўнікальнаму спецпраекту ў ніжнім ярусе Лужнецкага метрамоста |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Даўжыня платформаў, м | 282 |
Шырыня платформаў, м | 15 |
Архітэктары | М. П. Бубноў, А. С. Маркелаў, М. Ф. Маркаўскі, А. К. Рыжкоў, Б. І. Тхор. Рэканструкцыя: Л. Л. Барзянкоў, А. Л. Вігдораў, Г. С. Мун, Н. У. Расцегняева, М. І. Шумакоў, суаўтар Н. Н. Салдатава |
Архітэктары вестыбюляў | М. І. Дзямчынскі, Н. А. Алёшава |
Інжынеры-канструктары | О. А. Сяргееў, В. В. Жаркова, І. Л. Жукаў. Рэканструкцыя: Н. Карнеева, Е. А. Мелешанкова, Е. Белярова |
Узведзена | БМУ-5 з удзелам БМУ-6, БМУ-4 і УСР Масметрабуда |
Выхад да вуліц | Лужнецкая набярэжная, Вараб’ёўская набярэжная, Касыгіна |
Размяшчэнне | на метрамосце над ракой Масква |
Час адкрыцця |
паўночны выхад — 5:35 |
Час закрыцця |
паўночны выхад — 1:00 |
Код станцыі | 016 |
Суседнія станцыі | Універсітэт і Спартыўная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць