Валянціна Аляксандраўна Семярэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валянціна (Валя) Аляксандраўна Семярэнка (укр.: Валентина (Валя) Олександрівна Семеренко, нар. 18 студзеня 1986, пгт Краснаполле, Сумская вобласць) — украінская біятланістка, майстар спорту, член нацыянальнай зборнай каманды Украіны. Алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў эстафеце, чэмпіёнка свету сярод юніёраў у 2004 годзе, чэмпіёнка Еўропы 2006 года, неаднаразовая чэмпіёнка першынстваў і Чэмпіянатаў Украіны, на XXIII Сусветнай зімовай універсіядзе выйграла 4 медалі (3 сярэбраныя, 1 бронзавы). Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2006 у Турыне і Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкуверы.
Валянціна Аляксандраўна Семярэнка | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | біятлон |
Нарадзілася |
18 студзеня 1986(1986-01-18) (38 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 161 см |
Вага | 54 кг |
![]() |
На чэмпіянаце свету 2008 года ў Эстэрсундзе Валя заняла другое месца ў эстафеце.
Узнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III[1] і II[2] ступеняў.
Валя Семярэнка — сястра-блізнюк украінскай біятланісткі Віты Семярэнка.