![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/POL_COA_Bogoria.svg/langbe-640px-POL_COA_Bogoria.svg.png&w=640&q=50)
Валовічы
шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Валовічы (польск.: Wołłowiczowie, руск.: Воловичи) — вялікалітоўскі шляхецкі род гербу «Багорыя», прадстаўнікі якога ў 16-18 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады.
Хуткія факты Валовічы ...
Валовічы | |
---|---|
![]() Герб «Вадвіч» | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул | Графы |
Прызнаныя ў | Расійская імперыя |
Першы з роду | Грынька Валовіч |
Закрыць
Напачатку вызнавалі праваслаўе, у 16 ст. сярод іх шмат прыхільнікаў кальвінізму, з канца 16 ст. перайшлі ў каталіцтва.
Родапачынальнік — Грынька Валовіч, які ў 1-й палове XIV ст. жыў у Гарадзенскім павеце. Яго ўнук -- Грынька Ходкавіч, меў 7 сыноў, ад якіх пайшлі галіны роду.
У 1798—1900 гадах адна з галін мела графскі тытул (згасла). У 19 ст. было 4 галіны Валовічаў.
У 19 ст. — пачатку 20 ст. валодалі маёнткамі ў Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Ковенскай губернях.