From Wikipedia, the free encyclopedia
Валерый Уладзіміравіч Хелскі (нар. 1968, в. Ваўчкі, Шчучынскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Валерый Уладзіміравіч Хелскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ян Янавіч Васілеўскі[d] | ||||||
Нараджэнне |
1968 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Ваўчкі Шчучынскага раёна. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». Працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка калгаса імя Леніна, намеснікам старшыні калгаса імя Каліноўскага Свіслацкага раёна. У 1997 годзе назначаны галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. З 2001 па 2008 гады працаваў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. З 2008 па 2010 гады — галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама. Пасля гэтага працаваў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама, адкуль у снежні 2013 года перайшоў на пасаду старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Гродзенскага райвыканкама[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.