Вайна і мір
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна і мір (руск.: «Война и мир») — раман-эпапея Льва Мікалаевіча Талстога, які апісвае рускае грамадства ў эпоху войнаў супраць Напалеона ў 1805-1812 гадах.
Вайна і мір | |
---|---|
Война и мир | |
| |
Жанр | раман-эпапея |
Аўтар | Леў Талстой |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1863—1869 |
Дата першай публікацыі | 1865—1869 |
Выдавецтва | Рускі веснік |
Месца публікацыі | Расія |
Папярэдні | The Cossacks[d] |
Наступны | Ганна Карэніна |
Персанажы | Natasha Rostova[d], Andrei Nikolayevich Bolkonsky[d], Pierre Bezukhov[d], Hélène Kuragin[d], Nikolai Rostov[d], Fedor Ivanovich Dolokhov[d], Anatole Kuragin[d], Marya Bolkonskaya[d], Sonya Rostova[d], Petya Rostov[d], Boris Drubetskoy[d], Vasily Denisov[d], Elisabeta Karlovna Bolkonskaya[d], Prince Nikolay Bolkonsky[d], Vasili Kuragin[d], Anna Mikhaylovna Drubetskaya[d] і Platon Karataev[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выхаду «Вайны і міра» папярэднічала праца над раманам «Дзекабрысты» (1860—1861), да якога аўтар неаднаразова вяртаўся, але які застаўся няскончаным. А на долю «Вайны і міру» выпаў небывалы поспех. Урывак з рамана пад назвай «1805 год» з’явіўся ў «Рускім весніку» 1865 года; у 1868 годзе выйшлі тры яго часткі, за якімі неўзабаве з’явіліся астатнія дзве[1]. Першыя чатыры тамы «Вайны і міру» хутка разышліся, і спатрэбілася другое выданне, якое і было выпушчана ў кастрычніку 1868 года. Пяты і шосты тамы рамана выйшлі ў адным выданні, надрукаваным ужо павялічаным накладам[2].
«Вайна і мір» стала унікальнай з’явай як у рускай, так і замежнай літаратуры. Гэты твор ўвабраў у сябе ўсю глыбіню і патаемнасць псіхалагічнага рамана з размахам і шматфігурнай эпічнай фрэскі. Пісьменнік, паводле слоў У. Я. Лакшына, звярнуўся «да асаблівага стана народнай свядомасці ў гераічную пару 1812 года, калі людзі з розных слаёў насельніцтва аб’ядналіся ў супраціўленне іншаземнаму нашэсцю», што, у сваю чаргу, «стварыла глебу для эпапеі»[3].
Нацыянальныя рускія рысы аўтар паказаў у «схаванай цеплаце патрыятызму», у агідзе да паказной героікі, у спакойнай веры ў справядлівасць, у сціплай годнасці і мужнасці простых салдат. Ён адлюстраваў вайну Расіі з напалеонаўскімі войскамі як усенародную вайну. Эпічны стыль твору перадаецца праз паўнату і пластычнасць малюнка, разгалінаванасць і перакрыжаванасць лёсаў, непараўнальныя карціны рускай прыроды[3].
У рамане Талстога шырока прадстаўлены самыя розныя слаі грамадства, ад імператараў і каралёў да салдат, усе ўзросты і ўсе тэмпераменты на прасторы валадарання Аляксандра I.
Талстой быў задаволены уласным творам, аднак ужо ў студзені 1871 года ён адправіў Апанасу Фету ліст: «Які я шчаслівы… што пісаць лухту шматслоўную накшталт „Вайны“ я больш ніколі не стану»[4]. Аднак, ці ледзь Талстой перакрсліваў важнасць сваіх папярэдніх тварэнняў. На пытанне Такутомі Рока ў 1906 годзе, які свой твор Талстой любіць больш за ўсё, пісьменнік адказаў: «Раман „Вайна і мір“».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.