Вайна Тэўтонскага ордэна з Вялікім Княствам Літоўскім
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна Тэўтонскага ордэна з Вялікім Княствам Літоўскім (1283—1409) — вайна, якую вялі (з перапынкамі) нямецкія рыцарскія ордэны (Тэўтонскі (Нямецкі, Прускі), Інфлянцкі (Лівонскі) і інш.) супраць ВКЛ, у асноўным у Жамойці і ў беларускім Панямонні; частка агульнай нямецкай экспансіі ў Прыбалтыцы.
Знікненне фармальнай, ідэалагічнай нагоды для вайны — хрышчэнне Літвы паводле Крэўскай уніі (1385), — не азначыла, аднак, і сканчэння ваенных дзеянняў, а толькі іх пераход у новую форму.
Сярод наступстваў вайны было ўтварэнне незаселенай густа-лясной пустэчы паміж землямі Ордэна і ВКЛ. Таксама мяркуецца[1], што пераважная скіраванасць нямецкіх удараў на балцкія землі запаволіла рост, а магчыма, што і паменшыла значэнне балцкага элемента ў ВКЛ.
У палітычны і ваенны фон вайны ўваходзілі канфлікты з Польшчай за Валынь і Галіччыну (1340—1360-я гады) і з Маскоўскім княствам за ўплыў на княствы Русі: Смаленск, Цвер і іншыя (1340-я—1370-я гады), унутраны канфлікт вакол улады ў ВКЛ (1370—1390-я гады).