From Wikipedia, the free encyclopedia
Другая кааліцыя (1799—1802) — створаная па ініцыятыве Вялікабрытаніі пасля пераходу Швейцарыі пад французскі кантроль (гл. Гельветычная рэспубліка) з верасня 1798 па сакавік 1799 года, з удзелам Аўстрыі, Англіі, Расіі, Неапалітанскага каралеўства, Турцыі, некалькіх нямецкіх князёў і Швецыі, з мэтай абмежавання ўплыву рэвалюцыйнай Францыі падчас рэвалюцыйных войн 1792—1802 гг. і аднаўлення манархічнага ладу.
Вайна Другой кааліцыі | |
---|---|
Асноўны канфлікт: Рэвалюцыйныя войны | |
| |
Дата | 1798—1802 |
Месца | Цэнтральная Еўропа, Італія, Швейцарыя, Егіпет, Сірыя |
Вынік | перамога Францыі, Люневільскі мір, Ам’енскі мір |
Праціўнікі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўныя баявыя дзеянні звязаны з рэгіёнамі Італіі, Швейцарыі, Аўстрыі і Рэйна. У Італіі, аб’яднаныя руска-аўстрыйскія войскі пад камандаваннем Суворава атрымалі ў красавіка-жніўні 1799 года шэраг перамог над французскай арміяй пад камандаваннем Маро, выцесніўшы яе з даліны ракі По ў французскія Альпы і наваколлі Генуі.
У Швейцарыі 14-15 верасня французскія войскі пад камандаваннем Масены (каля 75 тыс. чалавек) у бітве пад Цюрыхам нанеслі паражэнне войскам кааліцыі пад камандаваннем Рымскага-Корсакава (каля 60 тыс. чалавек, з іх 34 тыс. рускіх). Прыбыўшы праз некалькі дзён у Швейцарыю 23-тысячны атрад Суворава замест саюзных войскаў сустрэў сілы французаў, якія ў чатыры разы пераўзыходзілі яго, і быў вымушаны прарывацца гарамі да Гларуса. Швейцарыя была саюзнікамі страчана.
У Галандыі высаджаны ў жніўні англа-рускі экспедыцыйны корпус дзейнічаў няўдала і ў лістападзе быў эвакуіраваны. Неўзабаве пасля гэтага Расія выйшла з кааліцыі.
9 лістапада 1799 года Напалеон, які вярнуўся з Егіпта, падчас перавароту 18 брумера захапіў уладу ў Францыі. Напалеон асабіста ўзначаліў французскія войскі ў Італіі ў кампаніі 1800 года і ў чэрвені 1800 года ў бітве пры Марэнга атрымаў рашучую перамогу над аўстрыйскімі войскамі, што прывяло да эвакуацыі аўстрыйскіх войскаў з паўночнай Італіі на захад ад Тычына.
Пасля разгрому Аўстрыйскай арміі ўчыненага Рэйнскай арміяй Францыі пад кіраўніцтвам Маро 3 снежня 1800 года ў бітве пад Гогенліндэнам 9 лютага 1801 года Аўстрыя падпісала Люневільскі мір, які зафіксаваў афіцыйнае прызнанне Аўстрыяй незалежнасці Батаўскай і Гельветычнай рэспублік (Галандыі і Швейцарыі, адпаведна), фактычна падкантрольных Францыі.
9 красавіка 1801 года англійскі флот пад правадырствам адмірала Паркера і яго намесніка віцэ-адмірала Нэльсана разграмілі дацкі флот у Капенгагенскай бітве.
Выхад Аўстрыі з вайны азначаў фактычны распад Другой кааліцыі — у стане вайны з Францыяй заставалася толькі Англія.
У Другую кааліцыю ўваходзілі краіны:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.