![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Richard_Jack-The_Taking_of_Vimy_Ridge_%2528CWM_19710261-0160%2529.jpg/640px-Richard_Jack-The_Taking_of_Vimy_Ridge_%2528CWM_19710261-0160%2529.jpg&w=640&q=50)
Бітва пры Вімі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́тва пры Вімі́ (9 красавіка 1917 — 12 красавіка 1917) — бітва паміж канадскімі і германскімі войскамі ў раёне хрыбта Вімі падчас Першай сусветнай вайны. Канадскім войскам удалося захапіць раён Вімі.
Бітва пры Вімі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
![]() Бітва пры Вімі Рыж, Канадскі ваенны музей | |||
Дата | 9 красавіка 1917 — 12 красавіка 1917 | ||
Месца | Па-дэ-Кале, Францыя | ||
Вынік | Канадскім войскам удалося захапіць раён Вімі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Увесну 1917 года, на Заходнім фронце пачалося агульнае наступленне войскаў Антанты. У красавіку падчас наступлення Нівеля, адбылася бітва пры Арасе. 9 красавіка ў наступ перайшлі брытанскія войскі, ім удалося захапіць першую абарончую лінію і уклініцца ў германскую абарону на 20-ці кіламетровым участку. Але развіць далейшы поспех яны не змаглі. Парушылася ўзаемадзеянне пяхоты з артылерыяй.
Аднак канадскім дывізіям спрыяў поспех. Умела узаемадзейнічаючы з артылерыяй канадцы да 12 красавіка поўнасцю захапілі раён Вімі. Пад Вімі брытанцы таксама выкарыстоўвалі танкі, аднак тыя завязлі ў вязкім грунце каля хрыбтоў Вімі. Але варта адзначыць частковы поспех трох англійскіх танкаў, якія без артылерыйскай падтрымкі 11 красавіка захапілі вёску Маншы.
У 1936 годзе ў раёне Вімі быў адкрыты мемарыял у памяць аб загінуўшых канадскіх салдатах падчас бітвы пад Вімі Рыжэм.