Шведская прынцэса From Wikipedia, the free encyclopedia
Прынцэса Біргіта Інгеборга Аліса Шведская (шведск.: Hennes Kungliga Höghet Birgitta, Prinsessa av Sverige och Hohenzollern, нар. 19 студзеня 1937) — шведская прынцэса, у шлюбе княгіня Гогенцолерн, сястра караля Карла XVI Густава[2].
Біргіта Інгеборга Аліса Шведская і Гогенцолерн | |
---|---|
шведск.: Hennes Kungliga Höghet Birgitta, Prinsessa av Sverige och Hohenzollern | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | Палац Хага, Сольна, Швецыя |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | лютэранства |
Бацька | Густаў VI Адольф |
Маці | Сібіла Саксен-Кобург-Гоцкая[1] |
Муж | Prince Johann Georg of Hohenzollern[d] |
Дзеці | Prince Carl Christian of Hohenzollern-Sigmaringen[d], Princess Désirée of Hohenzollern-Sigmaringen[d] і Prince Hubertus of Hohenzollern-Sigmaringen[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прынцэса стала другім дзіцем і дачкой прынца Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага і яго жонкі прынцэсы Сібілы Саксен-Кобург-Гоцкай.
Бацька прынцэсы належаў да шведскай каралеўскай дынастыі Бернадотаў і быў сынам караля Швецыі Густава VI Адольфа і яго жонкі Маргарыты Канаўцкай, унучкі каралевы Вікторыі. Маці прынцэсы Сібіла - дачка прынца Карла Эдуарда, герцага Саксен-Кобург-Гоцкага і прынцэсы Вікторыі Адэлаіды Шлезвіг-Гольштэйн.
У сям'і пасля яе нарадзіліся яшчэ дзве дачкі: прынцэсы Дэзірэ і Крысціна, а таксама сын — будучы кароль Швецыі Карл XVI Густаў[3].
Падчас візіту да сваіх сваякоў у Германію ў 1959 годзе прынцэса сустрэла свайго будучага мужа — нямецкага князя Іагана Георга Гогенцолерна (1932—2016). 15 снежня 1960 года было абвешчана аб заручынах.
Вяселле адбылося 25 мая 1961 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме[4], а рэлігійная цырымонія — ў Палацы Зігмарынген 30 мая таго ж года. У шлюбе ў іх нарадзілася трое дзяцей:
У 1990 годзе муж і жонка сталі жыць асобна, але шлюб афіцыйна скасаваны не быў.
Прынцэса з'яўляецца ганаровым членам Каралеўскага таварыства гольфа. Гэты абавязак яна ўзяла на сябе пасля смерці дзядзькі прынца Бертыля ў 1997 годзе.
Біргіта кожны год прымае ўдзел у дні Святой Люсіі і лічыць гэтае свята нацыянальным у Швецыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.