Бясхвостыя земнаводныя (Anura, Ecaudata) — атрад земнаводных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Бясхвостыя земнаводныя

Жаба сажалкавая (Pelophylax lessonae)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anura Fischer-Waldheim, 1813[1]

Сінонімы
  • Ecaudata Scopoli, 1777
  • Salientia Laurenti, 1768
  • больш 250 іншых[1]
Падатрады
  • Archaeobatrachia
  • Mesobatrachia
  • Neobatrachia
Сучасны арэал

выява

Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173423
NCBI  8342
EOL  1553
Закрыць

Пашырэнне

Больш за 3000 відаў. Жывуць пераважна на паверхні зямлі, часткова ў глебе (рыючыя), на дрэвах.

Цела іх кароткае і шырокае, пляскатае ў спінна-чэраўным кірунку, шыя не выражана, адносна буйная галава непасрэдна пераходзіць у цела. Самая буйная — жаба-галіяф, вядомая ў шэрагу раёнаў Афрыкі, — дасягае 35 см у даўжыню і важыць больш як 3 кг. Самыя дробныя маюць даўжыню 15—18 мм. Гэта часночніцы з паўднёва-ўсходніх раёнаў Азіі, кароткагаловы з Французскай Гвіяны, паўднёваамерыканскія жабы-балотніцы, дрэвалаз пумілія і некаторыя квакшы. З бясхвостых амфібій на Беларусі сустракаюцца жабы, рапухі, жарлянка чырванабрухая, квакша звычайная.

Асаблівасці біялогіі

Thumb
Рэнтгенаўскі здымак Paedophryne swiftorum

У бясхвостых земнаводных заднія канечнасці звычайна ў 1,5—3 разы даўжэйшыя за пярэднія. Ім належыць важная роля ў перамяшчэнні жывёлін. Большасць бясхвостых па сушы рухаюцца скачкамі, адштурхоўваючыся адразу абедзвюма заднімі канечнасцямі. Віды з больш кароткімі заднімі лапкамі нярэдка поўзаюць ці бегаюць, па чарзе перастаўляючы іх. У вадзе бясхвостыя амфібіі добра плаваюць, выкарыстоўваючы адмысловыя ступні задніх лапак, у якіх прастора паміж доўгімі пальцамі зацягнутая скурыстай перапонкай. Адлегласць, на якую здольныя скакаць некаторыя з іх, у 40—50 разоў перасягае даўжыню цела.

Скура бясхвостых амфібій голая, гладкая або гузаватая. У ёй ёсць шмат залоз, якія вылучаюць слізь, што пакрывае ўсё цела тонкім слоем. Слізь засцерагае скуру ад высыхання, чым садзейнічае ўдзелу яе ў дыханні. Сакрэт, што выдзяляецца скурнымі залозамі, можа змяшчаць раздражняльныя ці атрутныя рэчывы, неабходныя амфібіям для адпужвання сваіх ворагаў. Напрыклад, атруты адной маленькай (даўжыня цела 2—3 см) калумбійскай кокаа-жабы дастаткова для прыгатавання індзейцамі 50 стрэл, нязначная драпіна ад якіх выклікае амаль імгненную смерць буйных жывёлін.

У скуры ёсць пігментныя клеткі, дзякуючы якім розныя віды маюць разнастайную афарбоўку: хто вельмі яркую, а хто і сціплую. Афарбоўка цела для многіх формаў з'яўляецца маскіроўкай ад драпежнікаў. А ў відаў з моцнадзейнымі ядавітымі выдзяленнямі (яркая, запамінальная афарбоўка) служыць папераджальным, адпужвальным сігналам для драпежнікаў. Акрамя таго, у шэрагу відаў у перыяд размнажэння самкі і самцы маюць розную афарбоўку, што спрыяе сустрэчы полаваспелых асобін і стымулюе спароўванне. Некаторыя віды здольныя мяняць колер скуры ў залежнасці ад фону, на якім ім часцей за ўсё даводзіцца знаходзіцца, ці ад асветленасці.

Скуры амфібій эфектыўна ўдзельнічае у дыханні. Лёгкія ў земнаводных вельмі прымітыўныя, да таго ж у бясхвостых земнаводных вельмі прымітыўны нагнятальны механізм дыхання, бо ў іх няма грудной клеткі. У якасці «поршня» своеасаблівай помпы служыць дно ротавай поласці. Апускаючы яго пры адкрытых храпах, жывёліна набірае паветра ў рот, а ўзнімаючы пры закрытых, — праштурхоўвае паветра ў лёгкія. 3 лёгкіх паветра выходзіць у выніку скарачэння чэраўнай мускулатуры і спадзення сценак лёгкіх. Такім чынам, лёгкіх недастаткова для забеспячэння арганізма кіслародам. Менавіта праз скуру ў арганізм амфібій паступае 15—55 % кіслароду і вылучаецца 45—86 % вуглякіслага газу. А ў вадзе ўсё дыханне пераключаецца на скуру. Часткова дыханне ажыццяўляецца праз слізістую абалонку ротаглоткавай поласці (10—15 % паглынутага кіслароду), багатай на крывяносныя сасуды.

Thumb
Квакша сардзінская (Hyla sarda)

Знаходзячыся ў вільготным асяроддзі (у вадаёме, на расістай траве, пад дажджом), амфібіі міжволі напаўняюцца вадою, якая паступае праз усю паверхню цела і збіраецца ў лімфатычных поласцях, маса жывёліны за кароткі час можа павялічыцца на 20—50 %. У сухіх умовах земнаводныя страчваюць шмат вады, яе ўтрыманне дасягаецца пры дапамозе слізі, якая падсыхае і пакрывае скуру, а ў больш засухаўстойлівых відаў — ушчыльненнем і частковым арагавеннем скуры. Віды, што жывуць у асноўным на сушы, актыўныя толькі ў больш вільготны перыяд сутак (уначы, на змярканні, у час дажджу), а ўдзень знаходзяцца ў сховішчах.

Кормяцца бясхвостыя амфібіі звычайна дробнымі беспазваночнымі жывёламі, якія жывуць на сушы і ў вадзе: розныя насякомыя і іх лічынкі, мнаганожкі, павукі, малюскі, ракападобныя, чарвякі. Буйныя формы часам могуць паглынаць драбнейшых земнаводных, малявак рыб, апалонікаў, птушанят, мышападобных грызуноў.

На паляванні бясхвостыя земнаводныя арыентуюцца ў асноўным пры дапамозе зроку і значна радзей — па нюху. Вочы для іх — галоўны орган пачуццяў. У дарослых жаб вага вока ў 1,7—2,3 разы перавышае вагу галаўнога мозгу. Характэрны панарамны зрок і адсутнасць руху вачэй, прычым, вока амфібіі дзейнічае выбіральна.

У неспрыяльныя перыяды года (засушлівы ці халодны сезон) земнаводныя праводзяць час у здранцвенні ў сховішчах. Зімуюць у вадзе або на сушы (у норах, дуплах, пад тоўстым слоем лісця і моху, у падвалах, склепах).

Самкі большасці відаў кладуць ікру ў ваду.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Frost D. R.. Anura (англ.). Amphibian Species of the World 6.0, an Online Reference. American Museum of Natural History. (Праверана 19 мая 2005).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.