From Wikipedia, the free encyclopedia
Бурштынавы шлях — старажытны гандлёвы шлях, па якому ў антычнасці з Прыбалтыкі ў Міжземнамор’е пастаўляўся бурштын. Упершыню яго згадвае «бацька гісторыі» Герадот, хаця шлях дзейнічаў за тысячагоддзі да яго нараджэння: вырабы з балтыйскага бурштыну былі знойдзены ў грабніцы Тутанхамона.
У раннім сярэднявеччы шлях пачынаўся на землях прусаў, у гандлёва-рамесных цэнтрах Кауп і Труса, пасля ішоў на поўдзень па плыні Віслы, перасякаў Дунай каля Карнунта, праходзіў па тэрыторыі цяперашніх Чэхіі, Славакіі (праз Дзевін), Аўстрыі і Славеніі і канчаўся ў Аквілее.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.