From Wikipedia, the free encyclopedia
Бульбяное пюрэ (тоўчаная бульба) — пюрэ з бульбы. Распаўсюджаны спосаб прыгатавання бульбы ва ўсім свеце. Бульбяное пюрэ, як правіла, ужываецца як гарнір, але можа выкарыстоўвацца як інгрэдыент для падрыхтоўкі іншых страў. Адвараную ачышчаную бульбу таўкуць, часам дадаюць бекон, абсмажаную цыбулю, кавалачкі папрыкі.
Бульбяное пюрэ | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
colcannon[d] і croquette[d] | |
Краіна паходжання | Англія |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тып стравы | Гарнір |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сухое бульбяное пюрэ — прадукт для зручнага і хуткага прыгатавання гарніру або, дзякуючы прымяненню асобай тэхналогіі і ўсялякіх дабавак, разнастайных іншых абедзенных страў. Сухое бульбяное пюрэ вырабляюць у выглядзе крупкі, шматкоў і гранул. Бульбяная крупка — дробназярністы прадукт вільготнасцю не больш за 12 % і памерам крупінак 1—2 мм белага або светла-крэмавага колеру. Аб’ёмная маса прадукту вагаецца ў межах 500—600 кг/м³. Бульбяныя гранулы — цыліндрыкі дыяметрам ад 1 да 3 мм, даўжынёй ад 5 да 25 мм белага або крэмавага колеру разнастайных адценняў, уласцівых адпаведным гатункам бульбы, вільготнасцю не больш за 12 %. Аб’ёмная маса гранул дыяметрам 1—3 мм і даўжынёй 22 мм складае 300—400 кг/м³. Бульбяныя шматкі — вельмі тонкія (таўшчынёй 0,2—0,3 мм) пялёсткі белага або крэмавага колеру розных адценняў памерам не больш за 10 мм. Вільготнасць прадукту на больш за 12 %[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.