футбольны стадыён у Салігорску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
«Будаўнік» — шматфункцыянальны стадыён у Салігорску, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Шахцёр», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 4 200 месцаў.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
«Будаўнік»[2] | |
Стадыён «Будаўнік» быў узведзены ў 1973 годзе для спартыўных заняткаў работнікаў гарадскога «Будтрэста № 3». На той час меў адну трыбуну на 1 000 чалавек і аднапавярховы драўляны будынак.
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Сучасны выгляд спартыўная арэна набыла ў ходзе рэканструкцыі, праведзенай на працягу 2006 года. Былі надбудаваны яшчэ два паверхі, над адзінай усходняй трыбунай быў узведзены дах. Колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 4 200. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў і трэнераў, трэніровачныя залы, прэс-цэнтр, памяшканне для медперсаналу. Пакрыццё футбольнага поля было цалкам заменена.
У 2009 годзе на стадыёне «Будаўнік» з’явіліся электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У 2017 годзе было абноўлена пакрыццё бегавых дарожак. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў. На стадыёне маецца трэнажорная зала.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.