![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Breckenridge_Main_Street.jpg/640px-Breckenridge_Main_Street.jpg&w=640&q=50)
Брэкенрыдж (Каларада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брэкенрыдж.
Брэкенрыдж (англ.: Breckenridge) — горад у штаце Каларада (ЗША). Адміністрацыйны цэнтр акругі Саміт. Насельніцтва — 4540 чалавек (2010). Заснаваны ў 1859 годзе, падчас Каларадскай залатой ліхаманкі. Першапачатковае насельніцтва мястэчка — старацелі. Назва дадзена ў гонар Джона Брэкенрыджа, віцэ-прэзідэнта ЗША. Усяго за XIX—XX стагоддзі ў раёне Брэкенрыджа здабылі больш за 31 тону золата. Цяпер шахты не працуюць, частка з іх адкрыта для наведвання турыстамі.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Брэкенрыдж
| ||||||||||||||||||||
Закрыць
Клімат — альпійскі, горад размешчаны на вышыні 2900 метраў над узроўнем мора. Тут размешчаны адзін з папулярных у ЗША ў апошнія гады горналыжных курортаў — Breckenridge Ski Resort.