Браты Дафер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэт Дафер (англ.: Matt Duffer) і Рос Дафер (англ.: Ross Duffer), прафесійна вядомыя як Браты Дафер (англ.: The Duffer Brothers; нар. 15 лютага 1984, Дарэм) — амерыканскія кінарэжысёры, сцэнарысты і прадзюсары навукова-фантастычных фільмаў і серыялаў. Блізняты.
Іх рэжысёрскім і сцэнарным дэбютам у поўнаметражным кіно стаў фільм 2015 года «Стаіўшыся[en]». У тым жа годзе яны прынялі ўдзел у напісанні сцэнарыя серыяла «Хвоі[en]». Самай жа вядомай іх працай з’яўляецца серыял «Дзіўныя рэчы», які атрымаў вялікую колькасць узнагарод, у тым ліку MTV Movie & TV Awards 2017 года ў катэгорыі «Тэлешоу года»[1].