From Wikipedia, the free encyclopedia
Бранка Младанавіч (сербск.: Бранко Младеновић, балг.: Бранко Младенович; пам. да сакавіка 1365) — сербскі феадал і севастакратар, васал цара Сербіі Стэфана Ураша Душана (1331—1355).
Бранка Младанавіч | ||||
---|---|---|---|---|
сербск.: Бранко Младеновић балг.: Бранко Младенович | ||||
|
||||
Нараджэнне |
XIV стагоддзе
|
|||
Смерць |
не пазней за сакавік 1365 |
|||
Род | Бранкавічы | |||
Бацька | Младан | |||
Дзеці | Nikola Radonja[d], Grgur Branković[d], Вук Бранкавіч і Grgur Golubić[d] | |||
Нацыянальнасць | Серб | |||
Веравызнанне | Праваслаўе | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сваяк сербскай каралеўскай дынастыі Няманічаў. Яго бацькам быў Младан, які згадваецца з тытуламі прэфекта і герцага ў часы кіравання каралёў Стэфана Мілуціна (1282—1321) і Стэфана Дзечанскага (1321—1331). У 1323 годзе Младан быў вядомы як намеснік Трэбінэ і Драчэвіцы. Лічыцца, што яго сям'я паходзіць з Захум'я.
Сербскі кароль Стэфан Ураш IV Душан прызначыў Бранку Младанавіча намеснікам вобласці Охрыд і дараваў яму ганаровы тытул севастакратара. Пасля смерці ў 1355 годзе Стэфана Душана Бранка Младанавіч падтрымаў яго сына і спадчынніка Стэфана Ураша V (1355—1371).
Бранка Младанавіч з'яўляецца родапачынальнікам сербскай дынастыі Бранкавічаў. Яго сястра Раціслава стала жонкай буйнога сербскага магната Алтамана Войнавіча (пам. 1359).
Імя і паходжанне жонкі невядомыя.
Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.