From Wikipedia, the free encyclopedia
Бра́гі — у германа-скандынаўскай міфалогіі бог-скальд, праслаўлены мудрасцю і красамоўствам, муж багіні Ідун[4]. Як правіла, яго малявалі старым і з доўгай барадой, гэтакім сімвалам мудрасці і багатага вопыту, з запасу якога паэтам трэба чэрпаць свае думкі і вобразы[5].
Імя Брагі звязана з вядомым з «Малодшай Эды» міфам пра Мёд паэзіі. Паводле легенды, Одзін выкраў чароўны напой у Гутунга, а дасягнуўшы Асгарда, пераліў яго ў залатыя пасудзіны, якія затым аддаў свайму сыну Брагі. Лічыцца, што з тых часоў сапраўдны талент даруецца толькі выбраным.
Рунічныя пісьмёны, выразаныя паводле адной песні Эды (першая песня пра Брунгільду) на яго мове, паказваюць на яго мудрасць і красамоўства. Адна глава Сноравай Эды (Брагарэдур) змяшчае ў сабе міфічныя апавяданні, якія Брагі на балі ў палацы багоў распавядае Эгіру. Ён належыць да Асаў і паводле адной песні, пазнейшага паходжання (Hrafngaldr), разам з Хеймдалем і Локі адправіўся ў ад, калі па знаках даведваюцца пра смерць Бальдра, і тры гады заставаўся там у Ідуны. У памяць яго на балях гасцей абыходзіла кругавая чара, і над ёй прамаўляліся ўрачыстыя зарокі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.