From Wikipedia, the free encyclopedia
Бохуслен (шведск.: Landskap Bohuslän) — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёвай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурная азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад лена Вестра-Гёталанд.
Бохуслен распасціраецца на 160 км уздоўж заходняга ўзбярэжжа Швецыі ад мяжы з Нарвегіяй на поўначы да Гётэборга на поўдні. З усходу мяжуе з ландскапамі Дальсланд і Вестэргётланд.
У пачатку XIV ст. кароль Хокан V Святы пабудаваў на Багахольмене крэпасць Багахус (пасля — Бохус). Назва «Бохуслен» упершыню ўзнікае ў XV ст. і спачатку адносілася да паўднёвай часткі рэгіёна.
У 1658 годзе правінцыя па Роскільскім мірным дагаворы адыйшла да Швецыі. У 1693 годзе Гётэбарг стаў цэнтрам епархіі, а з 1700 года і цэнтрам правінцыі.
Ландскап Бохуслен з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не мае адміністрацыйнай ролі, але мае культурнае і гістарычнае значэнне.
На тэрыторыі ландскапа размешчаны такія камуны:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.