Борхаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́рхаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Борхаў.
Борхаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Рэчыцкі раён |
Уключаў | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Борхаў |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1987 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Якімаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 6 кастрычніка 1960 года ў складзе Рэчыцкага раёна[1]. 26 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баршчоўскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Борхаў, Заселле, Сітнякі, Чыжоўка, Якімаўка, пасёлкі Кленавіца, Якімаўка і хутар Бабры.