Бора
From Wikipedia, the free encyclopedia
У слова «Бора» ёсць і іншыя значэнні: гл. Бора (значэнні).
Бо́ра (англ.: borough [ˈbʌrə][1]брыт., [ˈbɜroʊ, ˈbʌroʊ][2]амер.) — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у некаторых, галоўным чынам англамоўных, краінах. Першапачаткова тэрмін пазначаў горад, які акружаны сценамі і мае самакіраванне, але з цягам часу стаў абазначаць шырокі спектр паняццяў[3]. У большасці выпадкаў перакладаецца на беларускую мову блізкімі па сэнсе тэрмінамі, але часам перадаецца праз транслітарацыю.
Існуюць у Канадзе, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Ірландыі: у кожнай краіне тэрмін абазначае розныя віды тэрытарыяльных адзінак.