Бой на 12-й пагранічнай заставе Маскоўскага пагранатрада Групы Памежных войскаў Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Таджыкістан адбыўся ў аўторак 13 ліпеня 1993 года. У ходзе спробы прарыву на тэрыторыю Таджыкістана буйной групы таджыкскіх і афганскіх баевікоў расійскія памежнікі 11 гадзін адбівалі атакі праціўніка, пасля чаго адступілі, страціўшы 25 чалавек забітымі. Пазней у той жа дзень застава была адбіта. Па выніках бою шасцёра памежнікаў былі ўзнагароджаны званнем Героя Расійскай Федэрацыі (у тым ліку чацвёра — пасмяротна).

Хуткія факты Дата, Месца ...
Бой на 12-й пагранзаставе
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Таджыкістане
Thumb
Наваколле 12-й заставы. 2012 год.
Дата 13 ліпеня 1993
Месца кішлак Сары-гор Нурабадскага раёна, Хатлонская вобласць, Рэспубліка Таджыкістан (37°38′46,20″ пн. ш. 70°11′59,10″ у. д.HGЯO)
Вынік тактычная перамога баевікоў, стратэгічная перамога расійскіх войскаў
Праціўнікі
У ходзе абароны:
  • Расія 12-я пагранзастава «Сары-гор»

У ходзе адбіцця:

  • Расія Пагранічная рэзервовая група
  • Расія Пагранічнае падраздзяленне ракетных войск і артылерыі
  • Расія Пагранічнае падраздзяленне сувязі
  • Расія 149-ы гвардзейскі мотастралковы полк
Джыхад Афганскія маджахеды і таджыкскія баевікі
Камандуючыя
У ходзе абароны:
Расія Міхаіл Майбарада
Расія Андрэй Мярзлікін
У ходзе адбіцця:
Расія Андрэй Яўшын
Расія Генадзь Арцёменка
Расія Уладзімір Карабаў
Джыхад Казі Кібір
Джыхад Кары Хамідула
Джыхад Хатаб
Сілы бакоў
48 чалавек і адна БМП каля 250 чалавек[1]
Страты
25 забітых, 1 БМП пашкоджана 70 забітых
    Закрыць

    Перадгісторыя

    Пасля распаду Савецкага Саюза на таджыкска-афганскай мяжы засталася групоўка войскаў былой Чырванасцяжнай Сярэднеазіяцкай пагранічнай акругі (ЧСАПА) КДБ СССР. У верасні 1992 года на яе базе была створана Група пагранічных войск Расіі ў Таджыкістане.

    Расійскім памежнікам у Цэнтральнай Азіі давялося несці службу ва ўмовах дэстабілізацыі ваенна-палітычнага становішча ў рэгіёне. У 1992 годзе ў Таджыкістане разгарнулася грамадзянская вайна. Напружанай заставалася і абстаноўка ў суседнім Афганістане, якая склалася пасля звяржэння ўрада Наджыбулы. З вясны 1993 года баевікі таджыкскай апазіцыі пры падтрымцы афганскіх душманаў (маджахедаў) неаднаразова спрабавалі здзейсніць прарыў мяжы[2].

    Акцыя супраць 12-й пагранзаставы «Сары-гор» была спланавана як адплата за папярэднія няўдалыя напады на памежныя заставы Маскоўскага пагранатрада (названы па назве пасёлка Маскоўскі, у якім дыслакаваўся[3])[4]. Усяго да ўдзелу ў ёй прыцягвалася 200—250 баевікоў у складзе 14 баявых груп узброеных, 2 мінамётамі, 4 безадкатнымі гарматамі, 5-6 пераноснымі рэактыўнымі ўстаноўкамі, 30 ручнымі гранатамётамі, 10-12 кулямётамі пад агульным кіраўніцтвам камандзіра 55-й пяхотнай дывізіі Ісламскай Рэспублікі Афганістан — этнічнага узбека Казі Кібіра (ён жа Махамад Кабір Марзбон)[5][6][7]. Сілы нападнікаў узначальваў афганскі палявы камандзір Кары Хамідула. Паведамляецца, што адной з груп, якія ўдзельнічалі ў нападзе, камандаваў нікому не вядомы ў той час Хатаб[8]. На заставе знаходзілася 47 расійскіх вайскоўцаў і 1 грамадзянскі (сярэдні брат начальніка заставы Іван Майбарада, фармальна не з’яўляўся вайскоўцам, але жыў і нёс службу на заставе ў якасці ўмоўна кажучы «валанцёра»)[9], а таксама адна баявая машына пяхоты. Начальнікам заставы быў старшы лейтэнант Міхаіл Майбарада.

    Бой

    Напад быў здзейснены ў ноч на 13 ліпеня 1993 года. Каля 4 гадзін раніцы нарад на паўднёва-ўсходняй ускраіне апорнага пункта заўважыў баевікоў, якія спрабавалі падабрацца да пазіцый памежнікаў пад прыкрыццём цемры. Зразумеўшы, што іх выявілі, баевікі пачалі штурм заставы пры падтрымцы агню з кулямётаў, гранатамётаў, мінамётаў і ўстановак рэактыўных снарадаў, загадзя размешчаных на вышынях вакол заставы. У выніку моцнага абстрэлу загарэлася казарма і іншыя пабудовы, была пашкоджана адзіная БМП. Начальнік заставы загінуў у першыя хвіліны боя, і камандаванне прыняў яго намеснік лейтэнант Андрэй Мярзлікін. Да сярэдзіны дня абаронцы панеслі вялікія страты, боепрыпасы былі на зыходзе, і Мярзлікін прыняў рашэнне прарывацца да рэзервовай групы пагранатрада, якая ішла на дапамогу. Адыход быў праведзены паспяхова і тыя, хто выйшаў да сваіх, былі эвакуіраваны на верталёце. Рэзервовая група, узмоцненая бранятэхнікай, працягвала прасоўвацца ў напрамку заставы і да зыходу дня заняла яе.

    Рэзервовай групай камандаваў капітан Андрэй Яўшын. Немалаважную ролю ў ходзе падаўлення баевікоў гуляла падраздзяленне ракетных войскаў і артылерыі групоўкі пад камандаваннем капітана Генадзя Арцёменка. У ходзе барацьбы артылерыя знішчыла каля 19 баевікоў і тры адзінкі тэхнікі. Сувязь са знешнімі сіламі падтрымлівала падраздзяленне войскаў сувязі групоўкі пад камандаваннем старшага лейтэнанта Уладзіміра Карабава, якое дапамагло выклікаць падтрымку з боку 149-га гвардзейскага мотастралковага палка са складу 201-й мотастралковай дывізіі, раскватараванага ў г. Куляб[10].

    Вынікі

    З 48 чалавек, якія знаходзіліся на заставе ў пачатку боя:

    • 18 на чале з лейтэнантам Мярзлікіным прарваліся да групы, якая ішла на дапамогу;
    • 1 быў знойдзены на заставе пасля сыходу баевікоў;
    • 4 выйшлі да заставы на наступны дзень;
    • 25 загінулі (22 пагранічнікі і 3 вайскоўцы 201-й мотастралковай дывізіі)

    Баевікі пакінулі ў раёне заставы 35 сваіх забітых, а ўсяго ж іх страты склалі як мяркуецца, да 70 чалавек[1].

    Пасля сутычкі на 12-й заставе быў адпраўлены ў адстаўку камандуючы пагранічнымі войскамі Расійскай Федэрацыі генерал-палкоўнік Уладзімір Шляхцін, а міністру бяспекі Віктару Баранікаву аб’яўлена вымова за выяўленыя недахопы ў рабоце[11] (існавалі здагадкі, што адстаўка Баранікава 18 ліпеня таксама была звязана з падзеямі на таджыкска-афганскай мяжы). Сама застава падчас бою была практычна цалкам разбурана.

    Загадам міністра бяспекі Расійскай Федэрацыі № 413 ад 1 лістапада 1993 года 12-я пагранзастава атрымала найменне «імя 25 герояў». Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі №1050[12], ад 19 ліпеня 1993 года, за мужнасць і гераізм ў баі на 12-й заставе шэсць памежнікаў былі ўзнагароджаны званнем Героя Расіі:

    • радавы Сяргей Борын (пасмяротна);
    • сяржант Сяргей Еўланаў;
    • сяржант Уладзімір Елізараў (пасмяротна);
    • лейтэнант Андрэй Мярзлікін;
    • сяржант Сяргей Сушчэнка (пасмяротна);
    • радавы Ігар Фількін (пасмяротна)

    У 2008 годзе разбураная пагранзастава «Сары-гор» была адноўлена на грошы, перададзеныя ЗША[13], але не на ранейшым месцы заставы, а перанесена вышэй у горы — на некалькі кіламетраў бліжэй да памежнай камендатуры Ёл, на самым версе цясніны[14]: 37°40′36,20″ пн. ш. 70°12′22,10″ у. д.HGЯO

    У масавай культуры

    • Бой лёг у аснову мастацкага фільма «Тихая застава» (2011).
    • У серыяле «Застава» ў апошняй серыі паказаны гэты бой.
    • Песня Валянціна Сарокіна «Расстрелянная застава».
    • Песня Ігара Ждамірава «О 12 Заставе».
    • Дакументальны фільм «Огненная застава. Оставшиеся в живых» (2013).
    • Дакументальны фільм кінастудыі Цэнтральнага Музея Памежных войскаў Расіі «Двенадцатая застава. Июль 93-го» (2008).

    Гл. таксама

    Зноскі

    1. Анатолий МИХЕЕВ: «Мы не зря воевали…» Архівавана 12 лістапада 2017., Статья от 15.10.2012 г. Медиа группа «ASIA-Plus». Х. Шодиев.
    2. Ветераны проводят мероприятия по случаю 85-летия образования Пянджского погранотряда Архівавана 12 лістапада 2017., Статья от 30.09.2013 г. Медиа группа «ASIA-Plus». А. Маннонов.
    3. 12-я погранзастава: за что погибли солдаты? Архівавана 12 лістапада 2017. Статья от 18.07.2013 г. Медиа группа «ASIA-Plus». А. Маннонов.
    4. Неизвестная застава. Закончены съемки фильма о подвиге российских пограничников в Таджикистане, Статья от 15.09.2006 г. «Российская газета — Неделя» № 4171 (0). В. Куликов
    5. Россия «сливает» Таджикистан? Или возвращает своих пограничников? Архівавана 12 лістапада 2017. Статья от 28.11.2015 г. Медиа группа «ASIA-Plus». Л. Гайсина.

    Літаратура

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.