From Wikipedia, the free encyclopedia
Блажэ́нны, або Блаславё́ны, або Бла́гаславё́ны, або Благаслаўлёны, або Багаслаўлёны, або Бласлаўлёны (грэч. μακάριος[1][2], лац.: beatus[2][3], літар. шчаслівы) — асобы лік святых у хрысціянстве, які мае ў розных хрысціянскіх цэрквах рознае значэнне. Будучы час слова шчаслівы, г.зн. «будзе шчаслівы апрыёры». У шырокім сэнсе блажэнны — усякі, хто сузірае Бога на нябёсах (блажэннае бачанне).
Эпітэт, звязаны з імёнамі двух выбітных багасловаў Заходняй Царквы — Святога Аўгусціна, епіскапа Іпанійскага і Святога Ераніма Стрыдонскага.
На Русі слова «блажэнны» ўжывалася і ў іншым значэнні, як сінонім слова «юродзівы»[4], напрыклад, Васіль Блажэнны, Сымон Блажэнны.
У Каталіцкай царкве тэрмін «блажэнны» адносіцца да падзвіжнікаў, праслаўленым падчас працэсу беатыфікацыі. Блажэнны — гэта чалавек, які, паводле меркавання Царквы, выратаваўся і знаходзіцца на нябёсах, але ў адносінах да якога не ўстанаўліваецца агульнацаркоўнае шанаванне, дазволена толькі мясцовае. Часта беатыфікацыя з’яўляецца папярэдняй ступенню перад кананізацыяй праведніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.