Берасцейскія друкарні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасцейскія друкарні — друкарні, што дзейнічалі ў 1550—1570-я гг. ў Берасці. Мецэнатам большасці з іх быў канцлер вялікага літоўскага, ваявода віленскі і староста берасцейскі М. Радзівіл Чорны. Узнікненню друкарняў садзейнічаў уздым y культурным развіцці Беларусі, пашырэнне міжнародных сувязяў і ўплыў Рэфармацыі. У ліку друкароў-кнігавыдаўцоў Б. Ваяводка (1553—54), С. Мурмеліус (1558—60-я г.), Ц. Базылік (1560—70-я г.).