Беняконскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беняко́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Беняконі.
Беняконскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Беняконі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 953 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ромуцеўскага сельсавета[1]. 29 красавіка 1960 года ў склад Воранаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Бялюнцы, Дайнава, Забалаць, Кмітаўшчызна, Рэмізава, Станішы і Тусуманцы)[2]. 11 студзеня 1966 года ў склад сельсавета з Воранаўскага пассавета вернуты вёскі Забалаць і Рамізава[3]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Воранаўскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў: Бялюнцы, Вараноўка, Дайнава, Малыя Навасады, Мілюнцы, Станішы, Тусуманцы і Цеслюкішкі[4]. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Паляцкішскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёска Любарты, хутары Жальвідоры, Кодзі і Кужы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2953 чалавекі[6], з іх 83,7 % — палякі, 12,0 % — беларусы, 3,3 % — рускія[7].