Беларусы ў Вялікабрытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусы Вялікабрытаніі — супольнасць, якая складаецца з мігрантаў-беларусаў і грамадзян Злучанага Каралеўства беларускага паходжання.
У 2001 годзе ў Вялікабрытаніі падчас перапісу налічвалася 1154[1] беларусаў, гісторык Наталля Гардзіенка ацэньвае агульную колькасць беларусаў Вялікабрытаніі — 5000[2]. Працавалі беларускія грамадскія цэнтры ў Лондане, Манчэстэры і Брэдфардзе, таксама было некалькі рэлігійных цэнтраў. Станам на пачатак 2016 года актыўнае беларускае грамадскае жыццё ёсць толькі ў Лондане.