Беларускія народныя танцы
народныя танцы беларусаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі наро́дны та́нец склаўся на працягу гісторыі фарміравання беларускага народа і яго культуры. Пры некаторай агульнасці яго з рускім і украінскім народнымі танцамі, ён адрозніваецца сфарміраванасцю і самабытнасцю. Гістарычныя ўмовы развіцця беларускага народа, пастаянная барацьба за захаванне сваіх нацыянальных рыс, прывялі да таго, што ў беларускім фальклоры наогул і ў танцы у прыватнасці захаваліся старажытныя, архаічныя рысы[1][2], што робіць вывучэнне беларускай харэаграфіі значным для разумення вытокаў беларускай культуры.