![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/88/Vincent_Zhuk-Hryshkevich_grave_in_East_Brunswick%252C_New_Jersey%252C_USA.jpg/640px-Vincent_Zhuk-Hryshkevich_grave_in_East_Brunswick%252C_New_Jersey%252C_USA.jpg&w=640&q=50)
Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Іст-Брансуіку (англ.) (бел., штат Нью-Джэрсі, ЗША. Належаць да парафіі Жыровіцкай Божай Маці, царква якой знаходзіцца ў Хайленд-Парку, за 10 кіламетраў ад могілак[1].
Хуткія факты Беларускія могілкі ў Іст-Брансуіку, Размяшчэнне ...
Беларускія могілкі ў Іст-Брансуіку | |
---|---|
![]() | |
40°25′53″ пн. ш. 74°24′21″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Штат | Нью-Джэрсі |
Месцазнаходжанне | Іст-Брансуік (англ.) (бел. |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1959 |
Плошча | 1,42 га |
![]() |
Закрыць
Дзялянка плошчай 3,5 акры была выкуплена пад могілкі ў 1959 годзе[1]. У асяроддзі беларускай эміграцыі існаваў раскол паводле палітычна-грамадскай прыналежнасці, таму ў Саўт-Рыверы хавалі і хаваюць прыхільнікаў БЦР, у Іст-Брансуіку прыхільнікаў Рады БНР[2][3]. На могілках хаваюць не толькі праваслаўных беларусаў з парафіі Жыровіцкай Божай Маці, але і з усіх ЗША і Канады, а таксама беларусаў-каталікоў. Агульная колькасць пахаванняў складае каля сотні, што робіць могілкі ў Іст-Брансуіку найбуйнейшымі беларускімі могілкамі ў ЗША[1].