Беларускі павільён на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве ― будынак арыгінальнай канструкцыі; пастаянна дзейная выстаўка ў Маскве для прапаганды дасягненняў вытворчасці, сельскай гаспадаркі, навукі, тэхнікі і культуры.
Славутасць | |
Беларускі павільён | |
---|---|
руск.: Павильон №18 «Республика Беларусь»[1] | |
55°49′55″ пн. ш. 37°37′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Сталінская архітэктура |
Архітэктар | Grigory Zakharov[d] |
Дата заснавання | 1954 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710437009 |
Сайт | vdnh.ru/map/4230/ (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1935 годзе Савет Народных Камісараў СССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Маскве Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы, якая павінна была адкрыцца 1 жніўня 1937 года. Адзін з драўляных павільёнаў, пабудаваных да гэтага часу, прызначаўся для экспазіцый Беларускай ССР, Яраслаўскай, Іванаўскай і Калінінскай абласцей. Але тады ж было вырашана пабудаваць яшчэ 6 павільёнаў, а гэты перадаць Беларусі[2][3].
У 1939 годзе будынак знеслі, і на яго месцы пад кіраўніцтвам архітэктараў В. М. Сімбірцава і В. С. Баліхіна ўзвялі новы будынак, упрыгожыўшы яго скульптурнай групай А. М. Арлова «Памежнік і калгасніца» (не захавалася)[4][5].
6 красавіка 1949 года выйшла Пастанова Савета Міністраў БССР «Аб праектаванні павільёна Беларускай ССР на ВСХВ у г. Маскве», якой прымаўся праект, прадстаўлены архітэктарамі Г. А. Захаравым (архітэктар помніка Ф. Э. Дзяржынскаму на Лубянцы) і яго жонкай З. С. Чарнышовай. Экспазіцыйная плошча павільёна вызначалася ў 1500 кв. м, агульная кубатура каменнага будынка ў 15000 куб. м. Будаўніцтва пачата 2 ліпеня 1949, скончана 25 жніўні 1954 года. Фасад трох’яруснай пабудовы ўяўляў сабой манументальную каланаду з двух шэрагаў, увянчаную разьбянымі гірляндамі, якія імітавалі беларускія вышытыя ручнікі з кветкамі нацыянальнага сцяга рэспублікі ― жоўтага і зялёнага. За каланадай знаходзіўся ўнутраны паўкруглы панадворак, выбрукаваны керамічнай мазаічнай пліткай. Панадворак упрыгожвалі фрэскі «Народ Беларусі пабудаваў сацыялізм» (мастакі — Бела Уітц (1887―1972) і Аксана Паўленка (1896―1991)) і скульптурная група беларускіх партызан (не захавалася). Вянчала павільён пакрытая залатой смальтай алегарычная скульптура-вежа «Радзіма-маці» ― жанчына з вянком на галаве, якая трымала сноп (скульптар А. Бембель)[6][7].
Пасярэдзіне экспазіцыйнай залы стаяла скульптурная група «У. І. Ленін і І. В. Сталін», над ёй — купал з люкарнамі, якія імітавалі вокны. Падлогі сваім малюнкам нагадвалі традыцыйную беларускую вышыўку. Выставачная зала асвятлялася вокнамі другога святла па ўсяму пярымятру паўднёвага, ўсходняга і заходняга фасадаў, а таксама бронзавымі трох’яруснымі крыштальнымі лямпамі. Павільён уяўляў сабой выдатны прыклад сінтэзу мастацтва, архітэктуры, скульптуры, станковага жывапісу і народнай арнаментальнай вытворчасці[8][9].
Пасля рашэння зрабіць павільёны ВДНГ галіновымі, тут у 1963 годзе знаходзілася экспазіцыя «Электратэхніка», павільён аддалі ў распараджэнне Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР. Калоны зашылі металічнымі панэлямі, скульптурныя групы прыбралі, і яны зніклі, вокны другога святла закрылі шклотканінай, мазаічныя падлогі закрылі мармуровай пліткай[10].
У 1990-х гадах працаваў як гандлёвы цэнтр. Як пастаянны выставачны павільён адкрыўся 11 кастрычніка 2008 года. У 2015 годзе гэта быў трохпавярховы будынак агульнай плошчай 2471 кв. метраў, абсталяваны ўсімі неабходнымі камунікацыямі і інжынернымі сістэмамі[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.