![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/Atlas_of_Russian_Empire_%25281800%2529._Belorussian_governorate.jpg/640px-Atlas_of_Russian_Empire_%25281800%2529._Belorussian_governorate.jpg&w=640&q=50)
Беларуская губерня
губерня ў Расійская імперыі ў 1796—1802 гадах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская губе́рня — губерня Расійскай імперыі, якая існавала ў 1796—1801 гадах.
Беларуская губерня | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 12 снежня 1796 | ||
Дата скасавання | 10 сакавіка 1802 | ||
![]() |
|||
![]() |
Калі да ўлады прыйшоў Павел I, ён правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. 12 снежня 1796 года была створана Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, якая складалася з 16 паветаў: Беліцкага, Веліжскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Дынабургскага, Люцынскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Невельскага, Аршанскага, Полацкага, Рагачоўскага, Себежскага, Сенненскага, Чавускага, Чэрыкаўскага. У яе склад увайшлі землі Полацкага (11 паветаў[1]) і Магілёўскага (12 паветаў[1]) намесніцтваў.
У 1798—1800 гг. у губерні было 72 мястэчкі, 545 сёл, 2084 сяльцы, 17595 вёсак, 5807 панскіх двароў. Насельніцтва губерні складалася з 1388,5 тыс. чал. падатковага і 20 тыс. чал. ваколічнай шляхты[1].
Кіраваць такімі вялікімі па памерах губернямі было складана, і ў 1801 г. Аляксандр I правёў новую рэформу. Паводле яе Беларуская губерня была падзеленая на Беларуска-Магілёўскую і Беларуска-Віцебскую губерні, якія ўвайшлі ў склад Беларускага ваеннага губернатарства (1801—1823).