From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская акадэмія архітэктуры (БААрх) — прафесійная грамадская арганізацыя беларускіх архітэктараў, якая займалася пытаннямі тэорыі архітэктуры, распрацоўкай стратэгіі і сувяззю архітэктуры з будаўнічай навукай і дызайнам. Не з’яўлялася дзяржаўнай акадэміяй навук, існавала на правах грамадскага аб’яднання.
Беларуская акадэмія архітэктуры была створана на агульным сходзе 15 лютага 1996 г. і была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі 27 траўня 1996 г. 14 лістапада 1999 быў прыняты новы Статут (зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі РБ 18 лютага 2000), а 25 траўня 2000 Беларуская акадэмія архітэктуры была прынята пад эгіду Міжнароднай акадэміі архітэктуры.
Выдавала часопіс «Вестник Белорусской академии архитектуры» (з 2007 — «Архитектура и строительные науки»[1]).
З 2006 — грамадскае аб’яднанне «Беларускае грамадскае аб’яднанне архітэктараў і дзеячоў будаўнічых навук».[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.